ПЕР'ЕЧКА (пер'ечко) н. Ліст кропа. Ідэтэ нарвэтэ пер'ечка крэпа. Азарычы Пін. ПЕРКА'ЛЬ м. Паркаль. Купіла перкалю на рубашку. Шкураты Браг. ПЕ'РСА ж. Перхаць. У его ў чубу есь перса. Бобрыкі Петр. ПЕ'РСЦІ (пе'рсьці) толькі мн. Грудзі ў каня. Якія шырокія персьці ў кыня. Моханава В,-Дзв. ПЕ'РУН м. Пярун. Дож ідзе, бліскавіца бліская, перун б'е. Перун забіў дзесяць чалавек. Шкураты Браг. ПЕ'ТЛАХІ мн. Валасы. Я табе ўсе петлахі вырву з галавы. Вадва В.-Дзв. ПЕ'ЧАЧКА ж. Ямка (y печы). Выграбі жар із печы ў печачку. Шкураты Браг. ПЕЧАЯ' ж. Пякотка. Як мне недобрэ сягодне, дужа печая пячэ. Тульгавічы Хойн. ПЕ'ЧКА (пэ'чка) ж. 1. Toe, што i печачка. Гэ, боковая часть у пэчы, куда загрэбаім жар. Бастынь Лун. 2. Ніша ў печы, дзе стаяць гаршкі, скавароды. Пыд прыпэкам зробів пзчку, у пэчку засмыкалі горшкі, патэльны. Бастынь Лун. ПЕ'ЧЫШЧА (пэ'чышчэ) н. Вялікая печ. А мой мужычышчэ залез на пэчышчэ, дала квасу ш чэрэпком, помоленьку свышчэ — слышчэ. Горек Бяроз. ПЕЧЛНЯ ж. Сталярны інструмент для ачысткі пазоў. Пешня, вона похожа на долото, но шырэйша i больша. Бастынь Лун. ПЕРЫI толькі мн. Вастрыё ў свярдзёлку. У тэбелі на концы вінт, а па бакох пёры, пёрамі тэбель рэжа дзерава. Навасёлкі Свісл. ПЕРЫII мн. Плаўнікі. Чаму ты пёры не абрэзала ў рыбы? Hiстанішкі Смарг. ПІГУ'ЛІ мн. Пілюлі. У ее шэхва, дохтор дав пігулі, а ее усё тросе. Бастынь Лун. ПРЛЬСЦЬ ж. Шчацінне. Забілі кабана, але не смалілі, а дралі пільсць, якая нада на шчотку. Барыскі Лаг. ПІРАЖКІ' мн. Каташкі. Піражкі на бярозі. Ты розгі з піражкамі не ламі на венікі, а без піражкоў. Шкураты Браг. ПІРАСВЕ'Р (пірасьве'р) м. Журавель (у калодзежы). На вілы кладзецца пірасьвер у калодзежы. Стайкі Барыс. ПЕРСА ж. Апілкі. ГПлуюць дрова, а nipca ляціць. Шкураты Браг. ПІСКЛЕНАК м. Кураня. Пісклятніца прыціснула пісклёнка. Ваўкавічы Тал. ПІСКЛЯ'ТНІЦА ж. Кураводка. Пісклятніца водзіць пісклят. Ваўкавічы Тал. ПІСЯТ м. Доўгі шрам на целе жывёліны, нанесены рогам. Абрэш сваей карові рогі, а то вун які пісяг маей карові зрабіла сваімі рыгамі. Замошша Рас. ГІІТЛЁУКА (пытлёўка) ж. Высокагатунковая мука. На пытэль напытлёваў мэшок пытлёўкі. Бастынь Лун. Купіў быў мукі пітлёўкі. Моханава В.-Дзв. ПІУНІ'ЦА ж. Драўляная бочачка з двума донцамі на квас. Вырвала донцэ ў півніцы, i квас выцек. Прынесі півніцу буду делать квас. Бастынь Луи. ПІХАУЕ' н. Чаранок у лапаце. Зламалась піхаўе ў заступі. Руда Хойн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

еречка, перечка, перечко, перкаль, персці, печка, печышча, пэчка, пірасвер, піуніца
29 👁