Старонка 125
◀ / 210 ▶
ПАЛЯРЭС м. Кашалёк. Палажы грошы ў палярэс. Моханава В.-Дзв. ПАМА ж. Чорная хмара. Во акая чорна пама плыве, алі дож не іде. Бастынь Лун. ПАМАК (пымак) м. Тоўстае бервяно для прыціскання лёну ў мачулішчы. Памачыў лён ў мачулішчы і націснуў пымыкамі, хай мокніць. Сяляўшчына Рас. ПАМАНІЦЬ зак. Пазваць. Папробуйце яго паманіць к сабе, ці пойдзіць ён к вам. Моханава В.-Дзв. ПАМЕГ (помег) м. Хмара. Акі светлы помег іде по небі. А вунь плыве чорный-чорный помег, о то буде дожак, добрый дожак. Бастынь Лун. ПАМЕЖАК (помежак) м. Памянш. ад памег. Помежак маленькі, сьветленькі плыве, можно растрэсать сено, дожака не буде. Бастынь Лун. ПАМЕЛЬНІК м. Качарэжнік. У памельніку стыяць вілкі. Сяляўшчына Рас. Пыстаў качаргу ў памельнік. Парэчча Рас. ПАМЁТ м. Упершыню распрацаваны ўчастак зямлі. Узараў кусочак памёта і пасеяў лён, бо там трыва ні рысла, а лён будзіць расці. Сяляўшчына Рас. ПАМОСНІЦА (помосніца) ж. Маснічына. Поломаласа помосніца у помосьці. Бобрыкі Петр. ПАМОСТ (помост) м. Падлога. Во як добра намыла помост, як жаўток жоўтый. Стайкі Барыс. Поломаласа помосніца ў помосьці. Трэ помуць помоста. Борыскі Петр. ПАМОСЦЕ н. Збітыя дошкі, якія кладуць на дно воза. На дно саней кладзецца памосьце. Барыскі Лаг. ПАМОСЦІНА ж. Маснічына. Згніла памосьціна ў памосьці. Стайкі Барыс. У памосту паламаласа памосьціна. Навасёлкі Свісл. ПАМЫЙНІЦА (пымыйніца) ж. Вугал насупраць печы, дзе стаіць кухонны посуд. Дзе пымыйніца, там стоять горшкі, цэбар, вэдро гразнэ. Бастынь Лун. ПАМЫЛАК м. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты і бёрда, які астаўся і ідзе назад. Пры снаванні зрабіла памылак, наснавала лішку. Паляцкішкі Вор. ПАМЯЛО (помэло) н. Амела. На хвэйцы многэ ростэ помэла. Трэбо помэла набраты і будэм пэч вымэтаты. Горск Бяроз. ПАМЯЛЬНІК (помэльнік) м. Дзяржанне ў памяле. Бастынь Лун. Памяло. Вазьмі памяльнік і вымітай попел с печы. Моханава В.-Дзв. ПАМЯНТАЦЬ зак. Памянціць. Памянтай касу, а то яна тупая. Барыскі Лаг. ПАМЯШАЎЦА (пумішаўца) м. Псіхічна хворы чалавек. Ён пумішаўца ўмом і ходзіць з дзярэўні ў дзярэўню. Сяляўшчына Рас. ПАНАБУДОЎЛІВАЦЬ зак. Набудаваць. Яны панабудоўлівалі хат. Тульгавічы Хойн. ПАНАДОЛАК м. Падшыты ніз вопраткі. Прышыты ў спадніцу панадолак; атырваўся панадолак. Вароніна Рас. ПАНАЗДРЭНЫЙ (поноздрэный) прым. Добра выпечаны. Я сьпікла добрый хлеб, поноздрэный. Бастынь Лун. ПАНАРАВІЦЦА (пыныравіцца) зак. Спадабацца. Ніна яму дужа пыныравілася. Моханава В.-Дзв. ПАНПУХА (понпуха) ж. Порхаўка. Понпуха ростэ по полю. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 210 ▶