ПАНУ'РА (пону'ра) м. i ж. Памаўза. От понура, вона усэ найдэ, нідэ нэ положыты. Дэ можно сховаты от токэй понуры. Горек. Бяроз.
ПАНЦА'К (пэнца'к) м. Буйныя крупы з ячменю. Большая крупа a ячменю — гэта панцак, а мелкая ячменная крупа — круха. Старонка Асіп. Нарабілі пэнцаку кутью варыть. Баетынь Лун.
ПА'НЧАРЫЦА (па'нчэрыца) ж. Падчарыца. Панчэрыца кэпска жывэ з мачыхэй. Азарычы Пін. Панчэрыцу мачоха любіть. Бастынь Лун.
ПАНЧО'РКА ж. Тое, што І панчарыца. Мужык памер, а яна жыве з панчоркай. Жахавічы Маз.
ПА'ПА м. дзіцяч. Хлеб. Мама, дай мне папы, а то я есьці хачу. Моханава В.-Дзв, ПА'ПАРНІК м. Папараць. Ідзі набяры сухога папарніка, будзім пчол ставіць на зіму. Ністанішкі Смарг. „ ПАПАРОТДЦА зак. Справіцца. Вечарамі я прыду дахаты, затоплю ў печы, папорусе i сяду вечэраць. Тульгавічы Хойи.
ПАПЕ'ЛІШЧА н. Пажарышча! Пуня згарэла ўся, толькі засталося папелішча. Сяляўшчына Рас.
ПАПЕРАДЗЕ'НЬ м. Вяроўка ў возе, якая прывязана спераду i прыціскае рубель. У паперадзень кладзецца жардзіна, якую прыжымаюць ззадзі вяроўкай І прывязваюць за пярэчку воза. Якубова Рас.
ПАПЛАВЬГ (попловъГ) прым. Пра сена з сухой сенажаці. Попловэе, грудовэе сено хороша, булэтнэ сено плохэе. Баетынь Лун.
ПАПЛАВУ'ХА (поплаву'ха) ж. Раска. Поплавуха роста на воде. У поплавухі дрэбные лісточкі. Баетынь Луи.
ПАПЛАУНГЧЫЙ (поплаўні'чый) м. Вартаўнік. Раней усем селом наймалі человека, якый пылновав полеты, вон i звавса поплаўнічый. Горек Бяроз.
ПАПО'РАЦЦА зак. Скончыць работу каля печы, дагледзець свойскую жывёлу. Я яшчэ досвіткам папоралася. Выпаліла ў печы, дала скаціне есьці. Пацеенкі Міёр.
ПАПРА'ЦЬ (попра'ты) зак. Пабіць (пранікам), паперыць. Плетню помочыла, попрала прачэм, поторгалы i повэсылы сушыты. Горек Бяроз.
ПАПРЬГЦА (попры'ца) ж. Жалезная пласціпка ва ўпадзіне верхняга каменя жорнаў, якая надзяецца на шпянёк піжняга каменя. У жорнах у вэрхні камзнь укладаеуца попрыца. Азарычы Піп.
ПАПУ'Ц (попу'ц) м. Палатняная ці суконная тапачка. Выразив суконочку i пошыв собэ попуцы. Одын попуц плохэй вышав. Ia чыноватного полотна пошыла собэ попуца, а завтра другэй пошыю. Я собэ пошыла попуцы i буду ходыты. Горек Бяроз.
ПАПУ'ША (попу'ша) ж. Нізка тытуню. На нітку нанізала riтэню, кэб вэн сох, вот гэто мы l зовам попуша. Высушыв попушу тітэню, а тэпзрэ буду крышыті. Баетынь Лун.
ПАПЯЛГСКА (пыпылі'ско) н. Пажарышча. Гумно згорэло, а пыпыліско шчэ цёплэе. Баетынь Лун.
ПАПЯРЭ'ЧКА (попэрэ'чка) ж. Папярочная баразна бульбы. Посаділі доўгіе борозны булбы, а тэпэр будем садіть попэрэчкі. Баетынь Лун.
ПА'РА ж. Армяк i кажух, надзетыя разам. Начлежнік, калі ён 'едзіць на начлех, то ён надзяець пару. Пара — гэта разам кыжарына i армяк, якія надзяюць начлежнікі. Ваўкавічы Тал
Дадатковыя словы
панура, паплавуха, папорацца, папраць, папуц, папуш, папярэчка, попраты, попэрэчка
32 👁