Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ПАЛКНУ'ЦЬ зак. Глынуць. Малю, я трохі палкну малака. Miратычы Кар. ПАЛО'ЗІНЕЦ (поло'зінец) м. След ад йалазоў. На полозінец ступіў i ўпаў. Тут хто-то проехоў, знать полозінец. Бастынь Лун, ПАЛО'Й м. 1. Праліўны дождж. Акі норны помег ветер гоніт, будіт полой. Бастынь Лун. 2. Верхаводка, вада на лёдзе ў час адлігі. Ужо весна, палой на рэццы. Ставок Пін. ПАЛО'ИКА ж. Жменя атрапанага або ачэсанага лёну. Шэсць палояк чэсанага на сьвіную шчэтку зьвізала ў бунцік. Пацеенкі Міёр. ПАЛО'ЙНІК м. Апалонік (наўзуны). A гэта палойнікі c хвыстам у сажалцы плаваюць. Які балыйы палойнік плывець! Bapo-ў ніна Рас. ПАЛО'К м. Насціл у асеці для сушкі снапоў. У нас у ёўні быў палок, дзе сушьілі снапы i мыліся самі. Сальнікі Арш. ПАЛО'М 'Е (полом'е, поло'мне) н. Полымя. Полом'е шугае, добрэ горать дрова. Бастынь Лун. Поломне ідэ гаж у густе пэчы. Азарычы Пін. ПАЛО'ХАЛА м. Пудзіла. Паставіла палохала, а то куры ўсё падзёрлі. Старае Сяло Зэльв. Хай ба зрабілі палохала, кап дзікі ні рылі картофлі. Навасёлкі Свісл. ПАЛУ'ДНАЦЬ (полу'днаты) незак. Палуднаваць. Набралі хлеба ў кашэль, будэмо полуднаты. Горек Бяроз. ПАЛУ'ЙКА ж. Дзве жмені абтрапанага лёну. Дзьве жмені атрэпанага лёну зьвязаць умести — гэта i будзя палуйка. Апчасала зьвяску лёну, a ў зьвяску трыццаць палуяк. Вазьмі палуйку лёну i пачашы на жалезны грэбянь. Міратычы Кар. ПАЛУМЕ'РАК м. 1. Мера вагі (1,5 пуда). Як два палумерачкі, шчытаецца мерка, a ў мерцы було тры пуда, a ў двух палумерках було таксами тры пуда, a адзін палумерак будзя паўтара пуда. 2. Кош, у які ўваходзіць 1,5 пуда збожжа. Насыпалі палумерак п.оўны жыта ўгору, a тады бралі дошчачку i шчыравалі, кеб було роўна із краямі палумерка, a ніколі жыта не весілі. Шкураты Браг. ПАЛУ'ЧЧЫНА (полу'ччына) ж. Качан капусты. Іды ў город i вырэж получчыну капусты. О, ты вэлькую получчыну зрэзав. Горек Бяроз. ПАЛЫ 'Н-ПАЛЫ Н-Я'ДЗЕРКА м. Божая кароўка. Палын-палын-ядзерка, калі будзе пагодка, то ляці, a калі дошч, то сядзі! Haвасёлкі Свісл. ПА'ЛЬКА ж. Метка. Я ні рэзаў дэіравіну, бо ні було ніякай палькі на ёй. Навасёлкі Свісл. ПАЛЮ 'К м. Ручка на кассі. Казлы Міёр. Нада прывязаць палюк да касавіла. Мнюхі Міёр. ПАЛЮ ЛЯ'ЦЬ зак. Пакалыхаць. Палюляй дзіця, хай яйічэ сьпіць. Моханава В.-Дзв. ПАЛЯНГЦА I ж. Хлеб, які пякуць на дзяды. Паляніцу пяклі толькі на дзяды, яе качалі на муцэ на стале, бо на дэяды не разрашалі качаць вадою, a толькі мукою. Вот ета i e раэніца між кулідкай i паляніцай. Шкураты Браг. ПАЛЯНГЦА II (поляні'ца) ж. Паляна. Мы ў лесі нашлі поляніцу, а на ей многа ягад. Бастынь Лун. ПАЛЯНГЦА III (поляніца) ж. Паляндвіца. Полян'ща смачна, добрэ прыправа. Бастынь Лун. Вам жыто да пшаніца, а нам хлеб i паляніца. Тульгавічы Хойн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ляць, палкнуць, палозінец, палоика, палом, палуднаць, палуччына, палька, поломе, получчына, полянща
4 👁
 ◀  / 210  ▶