Старонка 107
◀ / 210 ▶
МРОВА н. Дрыгвяністае балота. У волозэ нэ утопішся, а вот у мровэ можнэ утопіцца. Азарычы Пін. МУДРЫЙ прысл. Ганарлівы. Вон мудрый, нэ хочэ і говорыты. Горск Бяроз. МУЛЕНІК м. Мазоль. Муленік на нозэ намуліла. Бастынь Лун. МУЛЁЎКА ж. Дупло. У осіне е мулёўка. З мулёўкі вулецеў дзяцел, там его гнездо. Бобрыкі Петр. МУЛЬТЫН м. Мультан (матэрыял). Купіла мультыну на кофту. Моханава В.-Дзв. МУЛЯ ж. Гразь. У погоні я улезла у мулю, што ледзь выцягнула ногі. Я у мулі чуць нэ утопылас. Я легла на пэнь і задрэмала і скотылас у мулю, што чуць нэ зодохнулас мулёю. Горск Бяроз. МУРАВЕЛЬ м. Мурашка. Дужа ўкусіў муравель. Жахавічы Маз. МУРАВЕЛЬНІК м. Муравейнік. Які бальшы муравельнік нанасілі мураўлі. Жахавічы Маз. МУРАВЕННІК (муравенік) м. Тое, што і муравельнік. Мурашкі нанасілі муравенік бальшы. Ністанішкі Смарг. Які вялікі муравенік пат елкай. Паляцкішкі Вор. МУРАХА ж. Тое, што і муравель. О, як укусіла мураха. Горск Бяроз. МУРЛАТЫ мн. Верхні вянец у зрубе хаты. На мурлаты ставім кроквы. Сяляўшчына Рас. Мурлаты палажыў, а цяпер буду ставіць кроквы. Моханава В.-Дзв. МУРОК м. Выступ у коміне, на які кладуць запалкі. У пячэ абваліўсё мурок. Прынясі мне запалкі, яны ляжаць на мурку. Навасёлкі Свісл. МУРОЎКА ж. Божая кароўка. Манякова Міёр. МУРЧАЦЬ незак. Бурчаць. Чаго ты там мурчыш сабе пад нос? Жахавічы Маз. МУРШАВЫ прым. Гнілы. Гэта дзеравіна муршава, нічога ні зробіш. Гэты год многа картофлі муршавай. Навасёлкі Свісл. МУСЯБЫЦЬ прысл. Мусіць. Мусябыць ён пашоў касіць. Моханава В.-Дзв. МУТАР м. Падманшчык, ілгун. Вон жэ мутар, усэ мутыт і мутыт і нэ пэрэстае мутыты. Горск Бяроз. МУТАЧ м. Тое, што і мутар. Я не хочу слухаті гэтого муточа. Гэты мутач усё мутіть. Азарычы Пін. МУТРА ж. Гайка на канцы восі (у возе). Зламалася мутра, і кола звалілася. Альхоўка Навагр. МУХАРАНА (мухорана) ж. Мухамор. Мух трэбо травіті мухаранамі. Вонэ ростуть у лесі. Бастынь Лун. МУЦІЦЬ (мутіті, мутыты) незак. Ілгаць. Пэрэстань ты, мутач, мутіті. Я нэ мутю. Ты мутіш. Азарычы Пін. Еты мутар усэ мутыт і мутыт, колы вон пэрэстанэ мутыты. Я нэ мутю. Горск Бяроз. МУЦЯ (мутя) ж. Няпраўда. Гэто усэ мутя. Азарычы Пін. МУЦЯР (мутяр) м. Тое, што і мутар. Вон усэ мутыт, гэты муцяр. Горск Бяроз. МУЦЯРКА ж. Падманшчыца, ілгуння. Горск Бяроз. МУЧНІК м. Адтуліна для выграбання мукі з жорнаў. Праз мучнік му са скрыні вубіраем муку із жорнаў. Шкураты Браг. МУШКА ж. Сівец. От якая мушка, што і каса ня хоча рэзаць. Мушку карову не ядуць. Толькі вясною як яна малодзенькая, тады мушку ядуць карову. Шкураты Браг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 210 ▶