МУ'ШКАII ж. Шчацінне на назе каля капыта. Вушай капута ў карову e мушка пазадзі, у каня каля капута ззадзі мушка. Шкураты Браг.
МЫЛ м. Іл. Вода высохла, оставс мыл. Бастынь Лун.
МЫ 'ЛІЦА ж. Ручка на кассі. Да касаўя прымацаваў мыліцу. Брусы Мядз.
МЬІША'РЫНА ж. Імшара. Мышарына большая i моху можно надерті. Бастынь Лун.
МЫ'ШЧАЛКІ мн. Суставы пальцаў на руцэ. Мышчалкі быляць на пальцы, што i пальца не сагнуць. Булыніна Рас.
МЭ'НДАЛЬ м. Бабка, спосаб укладкі снапоў на полі. Паставіў снапы ў мэндаль i накрыў шапкай, хай сохнуць. Сімакава Кар.
МЭ'НДЛЯ ж. Укладка з трыццаці снапоў. У мэндлі трыццаць снапов. Дзмітравічы Кам.
МЭ'ТАР м. Мера вагі, роўная 1 ц. Казаў, чатыры мэтры картофлі прадаў. Навасёлкі Свісл.
МЭ'ТЛІК м. Toe, што i мэндаль. Ссістаў снапы жыта ў мэтлікі. Барыскі Лаг.
МЯЗДРА' ж. Мякаць гарбуза. У гарбузу многа мяздры. М.чздру не ядуць. Моханава В.-Дзв.
МЯКІ'ННІК (мэкы'ннык) м. Адгароджанае месца ў таку для мякіны. Зробыв мэкынныка, коб було куды сыпаты мэкыну. Горек Бяроз.
МЯ'КІШ м. Лытка. Мякіш на лыццы от хорошы. Міратычы Кар.
МЯНЦЮ 'ШАЧКА (мяньцю'шачка) ж. Дошчачка з дзірачкамі для снавання красён. А дзе тая мяньцюшачка, трэба ніткі увяс.ьці ў мяньцюшачку i снываць кросна. Паляцкішкі Вор.
ЛІЯНЦЯ' (мяпьця') ж. Мянташка. Гэта мяньця касу гастрыць. Мяньцёю меньцяць касу. Навасёлкі Свісл.
МЯРЛРНЫ (мерлі'ны) толькі мн. Хаўтуры, пахаванне i жалобная вячэра на иябожчыку. Баба пашла на мярліны, ена на мерлінах будзе на обедзе. Тульгавічы Хойн. У іх умёр чалавек. Яны спраўляюць мярліны. У іх сёня мярліны. Навасёлкі Свісл.
МЯРЛЮ 'К м. Тоўсты, непаваротлівы чалавек. Мярлюк гэты таid тоўсты, што не можа i павярнуцца. Hy, i мярлюк жа, павярнуцца не можа. Якубова Рас.
МЯРЭ'Ц (мерэ'ц, мэрэ'ц) м. Нябошчык. Пошлі мерца ховать. Бастынь Лун. У трупу положылі мэрца. Мэрэц лежыт у хаты. Горек Бяроз.
МЯРЭ'ШЧЫЦЦА незак. Здавацца. Я баюсі нябошчыкаў. Вот пыбыла на Петровых хаўтурах, дак ён мне І мярэшчыцца. Моханава В.-Дзв.
МЯ'СА н. Тое, што i мяздра. Гарбузова мяса не ядуць. Кнсталомава В.-Дзв.
МЯ'ТЛІКI м. Матыль. Паглядзі, які красівы мятлік паляцеў. Моханава В.-Дзв.
МЯ'ТЛІКII м. Канверт для дзіцяці. Нарадзілосё дзіця, надо купіць мятліка. Навасёлкі Свісл.
МЯЦЕ'НЬКА (мете'нька) ж. Мянташка. Косу вэн меньтіть матенькою. Бастынь Луп.
МЯЧЭ'УНІК м. Сіт. Мячэўнік расце ў азярэ. На мячэўніку чорныя шышкі. Сяляўшчына Рас
Дадатковыя словы
мерліны, мерэц, метенька, мьішарына, мэтар, эндля, якіннік, ярэц, яценька, ячэунік
30 👁