Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
М ІНЮ ХА' (менюха) ж. Памылка пры накідванні асновы ў бёрда, калі прапушчана адна трысцінка. Кідала ў берда i мінула трасцінку, a цяпер ідзе мінюха ў палатне. Жахавічы Маз. Странница, менюху накідала, у бердзе пропушчэна тросціна. Бобрыкі Петр. МГСАЧКА ж. Пладаножка жолуда. Жалут сядзіць плешачкай у місаццы. Барыскі Лаг. МІТЭ'РКА ж. Драўлянае маленькае кольца калгурота, якое находзіцца побач ca шпулькай i перадае ёй руханне вялікага кола. На мітэрку i на шпулю надзяём шнур у калаўроці. Казлы Міёр. МЛА ж. Туман. Вэчэром нашла токая мла, шчо я аж зоблудыв. Горек Бяроз. М ЛІН Е'Ц м. Блін. Закамоўзіла я сягодні млінцоў, дай грлскіх. Шкураты Браг. М ЛЯНО' прысл. Туманна. Ох, урано i мляно, ныц нз видно. Горек Бяроз. М НЕ'ИШЫ прым. Меншы. Гэты сын малы, а той яшчэ мнейшы. Паляцкішкі Вор. М О ТЛ ІЦЫ (моТлыцы) толькі мн. Могілкі. От нас блыско моглыцы. Горек Бяроз. М О'ЗАГ (мо'зок) м. Мозг. У мене ужо мозаг высах ад думак па ей. Тульгавічы Хойн. Мозок відаты з головы, така рана. Горек Бяроз. МОРГ м. Мурог. Пошоў коещь морг, а там одзін ціпец, І коса не берэ. Бобрыкі Петр. М О'РГВА м. Морква. На лясе расцець моргва, а па баках кручка. Ністанішкі Смарг. М О'РГАНКА ж. Гатунак бульбы. Посадзіў картоплю морганку, дак ее ўжэ капаць можно, ена скоро cnee. Бобрыкі Петр. М О'РХВА ж. Морква. Ідзіцё i не бачыцё, што морхва расис. Паляцкішкі Вор. МО'РШ АК м. Смаржок. Моршкі ростуть весной по борэх. Бястынь Лун. МОСТ м. Падлога. Мохаиава, Водва, Касталомава, Судпікі В.-Дзв., Замошша, Вароніна, Сяляўшчына Рас. Нада памыць мост, заутра нядзелька. Якубова Рас. МО'ТУЗ I м. Невялікі кіёчак з кавалкам пплатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку для пачатку ткапня. Затыкальны мотуз привязала за пруточак. Накрутыла на воротыло мотуза i затыкала кросна. Горек Бяроз. МО'ТУЗ II м. 1. Матуз у хвартуху. Одорвавс мотуз у хвартуху. Бастынь Лун. 2. Вяровачка, якой прывязваюць панажы да нітоў. Мотузам прывязываюць поножэ да нітов. Азарычы Пін. М О'ХРЫ К м. Карэньчык. В у рвала корч картоплі мохрыстый. Мохрыстые корчэ, ядрэные да дробные. На каждом мохрыку кортоплінка. Бобрыкі Петр. М РА'ЗЩ Ь незак. Імжэць. Рано мразіло, а цепер перестало мразіць. Тульгавічы Хойн. МРАЗЬ ж. Непагадзь. Сегодні на дворэ такая мразь, то хоць з хаты не вулазь. Тульгавічы Хойн. МРА'КА ж. Тое, што i мразь. На дварэ мрака, дож І снег мрачыць. Шкураты Браг. М РА'ЧЫЦЬ незак. Тое, што i мразіць. Ужо восінь, дожак пачаў мрачыць. Шкураты Браг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калгўрота, мітэрка, неишы, органка, разщ
9 👁
 ◀  / 210  ▶