мадэлек, мадэлак — мадэль
мала-веля — трохі, больш-менш (ад паўтору двух слоў мала і веля; польск. wiele — шмат, многа)
маладзёнак — нясталы
малечка — мала, трошкі
малечка што — мала што, ледзь што
малёгаць — угаворваць, упрошваць
маль — амаль
маладнёг — малады лес, маладняк
манерка — круглая бляшанка
маністкі — рушы, тканіна, сабраная ў зборкі для абшыўкі чаго-небудзь, для ўпрыгожання
маністы — звязка нанізаных прадметаў (грыбоў, яблык, ягад і інш.)
маніцы — каноплі
маракаваць — крыўдаваць, злавацца
марmануць — сказаць ціха, невыразна, прабубнець
марнець — марна траціць час; сумаваць
марэда — маруда, непаваротлівы
матачнік — вялікая ячэйка ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка
махнуць — прадаць
мацунак — моц, трываласць
мацыяш — дужы, асілак
машастовы — пашыты з мошасту (аксаміту)
машэр — марш, шусь
места — горад
метафарычныя вечары — паэтычныя, вечары закаханых
механоша — той, хто носіць мех
мець закалец (фр.) — мець злосць на кагосьці
мець за стантаны падносак (фр.) — не паважаць, не шанаваць
мець лад (фр.) — быць разумным
мешчанчук — мешчанін
мілосна — міла, прыгожа
мінуцца — прапасці, здохнуць (пра жывёлу)
мінуць не ў знак (фр.) — непрыкметна, хутка, незаўважна
місюга — тоўстае, раскормленае дзіця
мітрэнга — разлад, трывога, неспакой
млечнае — малочнае
модлы — малітвы
мова — размова, гутарка, гаворка
моцазна — моцна, гучна
мурын — негр, арап
мучан — балотная расліна, якой фарбавалі палатно ў чорны колер
мучаная трава — нярослая, слабая
мыляцца — памыляцца
мыляць губамі — чытаць паціху, варушачы губамі
80 👁