карафінка — шкляная пасудзіна (ад ім. caraffina)
карта — старонка ў кнізе
карталюшка — маленькая картачка, лісточак (паперы)
кары — вялікія калёсы для перавозкі грузаў
касамэ — камуністычны саюз моладзі
каснік — істужка, якая ўплятаецца ў касу
кастравы — з кастрыцай
кастрывы — няроўны, нягладкі
касцёр (бліноў) — стос
каторы любя — які падабаецца
кацярынкі — грошы
кашны (блін) — грачанік
кашэлік — кошык
кашары (уст.) — казарма (румынск. casare)
квадра — кожная з чатырох фаз месяца (маладзік, сход,
поўня, ветах)
кварта — чацвёртая частка гарца, 0,70577 літра (ад лац.
quarta — чацвёртая)
квапіць — прагнуць, хацець, быць ласым
квітаруснік — квітанцыі, сшытыя ў выглядзе кніжкі
квэцаць — мазаць, пэцкаць
кемкі — кемны, кемлівы
кепікі строіць (фр.) — жартаваць, насміхацца, кпіць
кешкацца — калупацца, корпацца, марудна рабіць што-не-
будзь
кіт — замазка для акон
класная часопісь — класны журнал
клышаногі — касалапы
кніга з цацкамі — кніга з малюнкамі
кнігар — прадавец кніг
котва — гульня з фарбаванымі велікоднымі яйкамі
котла — сям'я
крамач — нож
крамны — фабрычны, куплены ў краме (матэрыял, адзенне)
крант — кран
крапок — моцны, дужы
краснае пісьменства — прыгожае пісьменства
крозы (уст.) — летуценні, мары
кручаныя дні — неспакойныя, трывожныя дні
кружно ехаць — даваць круг, не напрасткі
крук — груган; крумкач
крушня — куча (камення)
крыжыкі — снапы, складзеныя крыжыкам для прасушвання
крываўка — дызентэрыя
крышан — кавалачак (сала, сыру і інш.)
Крэвія — Беларусь
крэўская мова — беларуская мова
кубелец — кубел, драўляная пасудзіна з вушкамі, у якой за-
хоўваюць сала
74 👁