ЗАГУДА ж. Д Загуду /загуды/ даць - пачаць ганьбіць, выяўляць недахопы. Высокие ў лесе дрэва яліна была, Яліна была, Усяму лугу зялёнаму загуду дала.. ВТП (178), 147; Старыя Дзятлавічы Гом. Харошая Вольачка ў таткі жыла, Усім яна ды хлопчыкам загуды дала.. ВП, IV (816), 227; Дзятлаўка Гом. ЗАГУДЗЕЦЬ зак. Заваркатаць. Галубок загудзіць, Ён нас разбудзіць. АКБМ ГДУ; Забалацце Акц. ЗАГУМЕЧА (ЗАГУМЕЧЭ) н. Загуменне. Дагледзела Матруна гаспадарку, села кале акна, пазірае на загумечэ, як там дзеўкі з хлопцамі жартуюць, смеютца. СРБП, 76; Белае Балота Маз. Толькі трохі ачухаўся на загумечы. СРБП, 68; Лучыцы Маз. ЗАДАЦЬ зак. Набіць, адлупцаваць. Усе ваўкі i лезуць адзін на другого, от ужо яго дастаюцъ, а ён /кравец, седзячы, i гавора: - Каму, кому, а тому пястраму куцахвостаму, як соскочу - дак задам! КЖЧК (51), 125; Старыя Юркавічы Гом. О Жаласці задаць - разжаліць. Ды расплакалася Раечка, Перад мамачкай стоячы. Унімала мамачка, не ўняла, Большой жаласці задала. ВП, Ш, 470; Кучын Карм. ЗАДЗЯВАЦЦА незак. Заглядацца. А потым, — гавора /пастух/, - чымся задзявацца, сядай /пан/ луччай, паедам, табуна абглядзім! ЧК, П (37), 211; Васільеўка Гом. ЗАЕЗД м. I. Заездны дом. Прыехаў /мужык/ ужо змеркам, да астанавіўшьіся ў заездзе, выпраг каня. СБК, (152), 326; Хойнікі. 2. Прыезд, наезд: - Цешчамне міла для заезду, А жонка мне мгла для прывету. АКБ Л ГДУ; Партизанская Хойн. ЗАЖОН м. Зажынкі (пачатак жніва). Девушки идуть туда в зажон - идуць у заработки. ГНП, 9; Гом. ЗАЗРЭЦЬ зак., перан. Выспець. Ой, хвоя, хвоя, ты ў бару расла, шумела, А з корня ўпала, звінела, А ў сені ўвайшла, зазрэла, A ў хату ўвайшла, савяла. ВП, IV, 85; Калініна Маз. ЗАЗ'ЯЦЬ зак. Заззяць. Чэраз места шла /Манечка/ — места заз'яла - Панове ж стала, ЗП (361), 266; Галубіца Маз. Параўн. зайзяць. ЗАІРЖАВЕЦА зак. 0 Шапка заіржавела - загінуць. Старэйшы брат i кожа: - Калі хто вернецца да гэтага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зазяла, зазяць, ізагудыі, ікравец, іманечкаі, імужыкі, іпані, іпастухі
22 👁