Фальклорны слоўнік Гомельшчыны (2003). У. А. Бобрык, Л. П. Кузьміч, Д. Д. Паўлавец, У. В. Анічэнка

 ◀  / 348  ▶ 
сучаснай беларускай літаратурнай мовы (y фальклорных запісах), але з паралельным напісаннем у дужках у мясцовым вымаўленні. Кожнае рэестравае слова забяспечана граматычнай, а калі неабходна, i спецыяльнай паметай, пасля чаго падаецца яго значэнне. Што датычыць абласных сінонімаў (лексічных, словаўтваральных i марфалагічных), то яны афармляюцца самастойнымі слоўнікавымі артыкуламі, але тлумачацца адзін раз там, дзе ўпершыню сустракаюцца ў рэестравай частцы слоўніка. У канцы слоўнікавага артыкула прыводзяцца параўнальныя сінанімічныя пары. Тлумачэнне фразеалагізмаў падаецца пры апорным слове. Скажам, рэестравае слова даць ужываецца не толькі самастойна, але i як апорнае слова ў спалучэннях даць дыбка, даць жару, даць загуды, даць ляшча(плескача), даць нырщ, даць прачуханца, Такі ж прынцып захаваны i пры падачы ў рэестравай частцы слоўніка ўстойлівых спалучэнняў. Рэестравыя словы, іх значэнні, фразеалагізмы i ўстойлівыя спалучэнні ілюструюцца прыкладамі іх ўжывання ў фальклорных i мастацкіх тэкстах. I толькі ў некаторых выпадках цытаваныя ўрыўкі з этнаграфічных матэрыялаў адсутнічаюць, бо неабходныя словы не забяспечаны імі або растлумачаны на рускай мове. Ілюстрацыйны матэрыял суправаджаецца пашпартызацыяй, а пасля кожнай фальклорнай цытаты прыводзіцца назва вёскі, дзе быў запісаны матэрыял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 348  ▶