Ba ўсіх ілюстрацыях да рэестравых слоў захаваны асаблівасці мясцовага вымаўлення i правапісу, за выключэннем кантэкстаў дарэвалюцыйных выданняў, у якіх літара Ъ заменена літарай e, ь ў канцы слоў апушчаны. Багацце сінанімічных лексемаў пададзеных у слоўніку, - гэта сапраўдны россып - дыяментаў народнай мудрасці, светаразумення, сакавітасці ł вобразнасці, сведчанне паўнавартаснасці нашае мовы. Сапраўды, наспеў час паглыбленага асэнсавання не забытых у народным ужытку розных функцыянальнасемантычных i стылёвых лексічных адзінак i далучэння ix да лексікону нашае літаратурнай мовы. Гэта якраз будзе адпавядаць надзённым патрэбам нашага народа i яго мовы i садзейнічаць ачышчэнню яе ад непатрэбных пазычанняў. Праўда, такая аналагічнасць вымагае ад нас засцярожлівасці, таму што "слова - не рэальны прадмет, яго не возьмеш у рукі, не змерыш i не ўзважыш, каб дакладна ацаніць яго i правільна азначыць. Тут мы маем справу з густам, з пачуццём мовы, з эстэтычнай ацэнкай, а гэтыя катэгорыі не маюць акрэсленых правіл i сталых норм", - гаварыў яшчэ Якуб Колас. Безумоўна, наша выданне - гэта далёка не поўны слоўнік мовы фальклору Гомельшчыны, а толькі чарговы i вельмі істотны крок да яго стварэння. Дзм. Дзм. Паўлавец
15 👁