Фальклорны слоўнік Гомельшчыны (2003). У. А. Бобрык, Л. П. Кузьміч, Д. Д. Паўлавец, У. В. Анічэнка

 ◀  / 348  ▶ 
ПРАДМОВА Укладальнікі слоўніка паставілі сваёй задачам стварыць лескікаграфічную працу камбінаванага тыпу на аснове фальклорных матэрыялаў, запісаных на тэрыторыі Гомельшчыны ў дарэвалюцыйны i савецкі час, а таксама твораў беларускіх пісьменнікаў, што паходзяць з гэтага кутка Беларусь Ад існуючых слоўнікаў ён адрозніваецца не толькі тым, што ў ім сістэматызаваны i лексікаграфічна апрацаваны многія новыя лексемы, але i, гэта галоўнае, вызначэннем яго рэестравай часткі. У слоўнік не ўключаліся словы, змешчаныя ў нарматыўных лексікаграфічных крыніцах без памет абласное, размоўнае, прастамоўнае, устарэлае. Даволі складанай праблемай для ўкладальнікаў слоўніка было вызначэнне рэгіянальнай лексікі ў беларускай мастацкай літаратуры, дзе нярэдка цяжка сказаць, якое слова ўведзена пісьменнікам з народнай мовы, а якое можна лічыць яго ўласным новатворам. Каб вызначыць рэгіянальную спецыфіку такіх лексем, яны, як правіла, супастаўляліся з фальклорнымі запісамі i дыялектнымі матэрыяламі Гомельшчыны. У вогуле пры адборы рэестраванай лексікі ўкладальнікам слоўніка давялося кіравацца наступнымі прынцыпамі: уключыць словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных коранем. Усе лексемы размешчаны ў алфавітным парадку з захаваннем правапісу арыгіналаў (у матэрыялах з мастацкай літаратуры) i перадачай іх згодна з правапіснай сістэмай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 348  ▶