беларускай мовы, багатая крыніца ўзбагачэння літаратурнай мовы. Усходняе Палессе ў гэтым сэнсе дае надзвычай багаты, адметны i арыгінальны матэрыял. Фальклорная паэтычная творчасць даўно прабіла сабе дарогу, бо беларускі народ захаваў багатую духоўную культуру, якая ў колькасных ł якасных адносінах не саступае духоўным здабыткам іншых славянскіх народаў. Толькі лінгвістычнае вывучэнне фальклорнага рэпертуару ад пачатку яго нараджэння да нашых дзён не было пастаўлена на высокім узроўні. Першай спробай лексікаграфічнай сістэматызацыі паэтычнага фальклору Усходняга Палесся стаў "Фальклорны слоўнік Гомельшчыны". Дадзены слоўнік склалі i падрыхтавалі да друку доктар філалагічных навук прафесар |У.В.Анічэнка|, кандыдаты філалагічных навук дацэнты У.А.Бобрык, Л.П.Кузьміч, Д.Д.Паўлавец. Камп'ютарны набор слоўніка падрыхтавала лабарантка кафедры беларускай культуры Н.Я.Яршова. Дзм. Дзм.Паўлавец
Дадатковыя словы
кампютарны
21 👁