Фальклорны слоўнік Гомельшчыны (2003). У. А. Бобрык, Л. П. Кузьміч, Д. Д. Паўлавец, У. В. Анічэнка

 ◀  / 348  ▶ 
АД СКЛАДАЛЬНІКАЎ Народная творчасць характарызуецца своеасаблівым адлюстраваннем духоўнага багацця народа, я го нацыянальнай спецыфікі i самабытнасці ў розныя гістарычныя перыяды. Яе актуальная вартасць настолькі вялікая, што з'яўляецца багатай асновай i жыватворнай крыніцай для вывучэння моўнага багацця свайго народа Бацькаўшчыны. Больш пяці гадоў таму назад калектыу кафедры беларускай мовы i лінгвістычнай лабараторыі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны падрыхтаваў i выдаў паэтычны фальклор Гомельшчыны пад назвай "Голас з невычэрпнай жыватворнай крыніцы" (Мінск. 1995). Ён ўключае дзіцячы фальклор, юнацкія захапленні, здзяйсненні, шлюбныя фальклорныя напевы, сямейнабытавыя адносіны, каляндарна-абрадныя сімвалы, працоўныя i пахавальныя песні, ваенна-патрыятычныя матывы, казацкія прыгоды, песні з няволі, народную словатворчасць i слоўнік незразумелых i малазразумелых слоў. Паэтычныя тэксты рознага зместу раскрываюць цікавыя факты чалавечага духоўнага жыцця Усходняга Палесся, якое лічыцца своеасаблівым "беларускім востравам", дзе захаваліся шматлікія тайны i загадкі, што з'яўляюцца невычэрпнай скарбонкай для вывучэння культуры мовы палешукоў. Словавытворчасць паэтычнага фальклору - адзін з неабходных i важных аспектаў слоўнікавага складу з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца
18 👁
 ◀  / 348  ▶