Старонка 42
◀ / 348 ▶
БУЙРАК м. Буяк. Ой, не шумі ў лузе, Зялёны буйрачэю Не плач, не журыся, Молоды казачэ. АКБМ ГДУ; Сінькаў Лельч. БУЙСТРЫ (БУЙСТРЫЙ) прым. Быстры /пра цячэнне ракі/. Пошла б я сама – боюса, в буйстрой реченьки утоплюса. МИБЯ, III, 423; Дзякавічы Маз. Я ж тыя лесы порублю, буйстрыя реки закидаю. МИБЯ, III, 413; Дзякавічы Маз. БУК м. Шчолак. ГНП, 14; Гом. БУКАТЫ прым. Поўны, тоўсты. Кум к куме ў хату – Кума куму букату. ЧК, I (37), 315; Веляцін Хойн. БУЛАВА ж. Паліца. Павесілі мех, на мяху палажылі булаву... СБК (27), 72; Шэрахаўская Буда Раг. Параўн. булавешка, булавушка, булдава. БУЛАВЕШКА ж. Тое, што булава. Зарабіў у барабан булавешку. ПП (1), 365; Гом. Параўн. булавушка. БУЛАВУШКА ж. Тое, што булава. Я /Йванька/ ускочыў на лавушку, Ухапіў я булавушку. ДФ (576), 347; Гом. Параўн. булавешка, булдава. БУЛДАВА ж. Тое, што булава. Ды бяры-ка /Васіль/ булдаву, Сваю бабу па лабу. ЖП (323), 506; Перарост Гом. Параўн. булавешка, булавушка. БУЛЬБА ж. Δ Бульба-нялупка – бульба ў мундзірах. Пападдзя зноў наліла сыраквашы і паклала штук з дзесяць бульбы-нялупкі ранішняй, а сама знікла. СБК (125), 264; Капань Рэч. БУЛЬБЕШНІКІ мн. Страва з варанай тоўчанай бульбы з каноплямі. ГНП, 13; Гом. БУЛЬНЯЧЫНА (БУЛЬНЯЧИНА) ж. Назва расліны. Трэба выйти на линію (просеку в лесу), знайти камень и, подышовши к бульнячини, пригнуть яе к зямле и покласть на макушку камянь. БС, V, 67; Карм. БУРАНУЦЬ зак. Штурхануць. Я, кажа, эту лозу ек бурануў, да ек даў драпака ад тае лозы і не азірнуўся. ЛП (176), 152; Старажоўцы Жытк. БУРКАВІНА (БУРКОВИНА) ж. Бурка. Постель мне постеле жовта бурковина, а под головочку – синя жупанина. ГНП, 150; Гом. БУРКУН м. Баркун /расліна/ Тая самая, а й буркун сам не гадзіцца ЛП (179), 153; Хачэнь Жытк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 348 ▶