БРУССЕЙКА м. Ласк. да брус. Ляжыць бруссейка, бруссе новае, Ох і вой, люлі, бруссе нова ... Уі! БФСЗ, 62; Шалухоўка Ветк.
БРЫДЖЫ мн. Брыжы. Да ўзяў за ручаньку чалавек, Да не так за ручаньку, за брыджы. – Пастой, Волечка, не дрыжы, Да к сваёй матцы не бяжы. ВП, V, 324; Колкі Петр.
БРЫКА ж. Брычка. Продаў жэ он дом, спакавалісе з жонкай у брыкі і поехалі. БКЭ, 56; Камаровічы Петр.
БУБЛЯ ж. Біблія. Ён усе над бубляй седзеў – аседлаў калоду да й ногі прывезаў к ёй, каб не сваліцца. СРБП, 57; Лучыцы Маз.
БУГРАНАК м. Пагорак, узгорак, высокае месца. Цар сказаў: строй ун там на бугранку. БС, III, 332; Перарост Гом.
БУДЗЕНІК м. Ручнік, які ткалі за адзін дзень. Калі была засуха, то ткалі будзенік і вешалі яго на крыжавой дарозе. АКБЛ ГДУ; Кашара Раг.
БУЗАВАЦЬ незак. Псаваць, трапаць. На каго ты, мой міленькі, злуеш, Ты нашто мае падушачкі бузуеш? АКБЛ ГДУ; Цярэнічы Гом.
БУДЗІНАЧКА (БУДИНОЧКА) ж. Памянш.-ласк. да будка. Хатка. Ой в Кіеве, в Чернігове дымно, только майго миленького будиночка видна.. ГНП, 151; Гом. Параўн. будзінка.
БУДЗІНКА (БУДИНКА) ж. Тое, што будзіначка. Ой где ты двор, где мой и новая будинка, нема хлеба ни скоринки, муки ни пылинки. ГНП, 8; Гом.
БУДЗЬКА м. Чалавек бывалы, хваткі. – Тэ-тэ-тэ! – кажа вецер – пакуль хвалько нахваліцца, то будзька набудзецца. КЖЧК (134), 290; Рэч.
БУЙНЫ прым. О Буйны вецер /ветрык/ – вялікі. Ой, што ж то гудзе без буйна ветру? ЗП (316), 240; Тонеж Лельч. Ой, як павеюць буйныя ветры З паўночнай староначкі, ВТП (175), 146; Дзятлавічы Гом. Маладая Галечка на мігалачку хадзіла І з даліны буйна ветрыка прасіла. ПВ (238), 122; Пярэдзелка Лоеўск. Буйна жыта: у тваім доме – дробны дзеткі, У тваёй аборы – валы, каровы, У чыстым полі – буйна жыта. АКБМ ГДУ; Лоеў. Шоў казак маладой ... Аганёк разжыгаў.., Буйны раны прамываў. АКБМ ГДУ; Забалацце Акц.
77 👁