Δ Буркун-тоя: А ім пасаветавау адзін чалавек: – Уплеціце ёй у косу буркун-тою. ЛП (179), 153; Хачэнь Жытк.
БУСЬКО м. Бусел. І абярнуў бог тых людзей у буськоў. ЛП (52),61; Лучыцы Петр. Параўн. бусьлік.
БУТЫКА ж. Бутэлька. Ты ледушка, ты лябедушка! Ты бери бутыки, иди за горелкою. БС, I-II, 197; Гом.
БУХ выкл. 1. Бухнуцца. Убачыў мужык святых угоднікаў, бух ім кулем у ногі... ЛП (148), 133; Гом.
2. Грымнуцца. Улез мядзведзь у хату і, нічога не бачыўшы, бух у подпал. КЖЧК (80), 185; Гом.
БУХАВАЦЦА (БУХОВАТЦА) незак. Біцца. Тут етые двое зачали з им буховатца, а тые ўздагон за ими ўчатырох. БС, I-II, 162; Навасёлкі Раг.
БУХАНЕЦ м. Буханка. Выйдзі, баценька, з баханцом, Ужо тваё дзіцятка з панічом. ПВ, 153; Махнавічы Маз.
БЫВАЦЦА незак. Знаходзіцца, жыць, існаваць. Ідзі, ідзі, доч, ідзі родная, Госцем не бывайся. Б, I (979), 132; Косетаў Калінк.
БЫЛЕ часц. Абы. Хоць за вала, быле дома /у дворы, удома/ не была. ПП, II, 20; Церахоўка, Капаткевічы Петр.
БЫСТРА ж. Імклівасць. Да и стишила мене лозынька, ой сама на бераг пошла, и листом запала; усю мою быстру суняла. ГНП, 73; Гом. Параўн. быстронька.
БЫСЬКА м. Ласк. Бычок. Пасіся, быська, сам да вечара, Я ж буду прасіць мычку Стараму дзеду на рукавічку. БФСЗ, 41; Залессе Чач.
БЫЦЦА (БЫТТА) часц. Нібы, быццам. А пастух думаў то, шчо сабака такі вумны, што бытта й бога просе.ЧК, II (37), 210; Васільеўка Гом.
БЭРЛІН м. Барка. Блізко быў горад з бэрлінамі. БКЭ, 68; Камаравічы Петр. Параўн. бярліна.
БЭХ выкл. Лясь. Толькі ён /змей/ стаў падхаджуваць, а ён /Іван/ выхваціў яйцо з-за пазухі да бэх у лоб яму! ЧК, I (69), 536; Старая Рудня Жлоб.
БЯГОМЫ прым. Быстры. А вы, зверы бягомыя, ці не чулі, ці не бачылі, што на трыжды-дзевяць зямель, у дзесятым царстве... е прыўкрасная дзявіца Алена? ЧК, I (69), 524; Старая Рудня Жлоб.
87 👁