ШАРАМ прысл. У круг. Пасядзіце, баяры, шарам Ды й за столом.
ПВ, 183; Скрыгалаў Маз.
ШАРЛОТА ж. Іран. Шарлатанка Да ў шарлоту я ўлюбіўся, Да й дарам жыццё губляю.
АКБ Л ГДУ; Сяўкі Лоеўск.
ШАРОНКА ж. Шарак. Шыла Сонечка, Шыла шаронку Сонечка.
ЗП, 275; Вялікі Бор Хойн.
ШАСТАК1 м. Шасток. Дзяўчына i маўчала цярпліва, аж пакулъ з-за печча не выціснулася курыца i не ўзляцела на шастак.
ЖАГ, 156; Вялікі Бор Хойн.
ШАСТАК2 м. Уст. Сярэбраная манета вартасцю шэсць грошаў. Шестак заробша сама сабе дивовала, Што так мало заробляла.
БС, VII, 39; Гом. Продав сестрицу за талер, а русую косенъку за шостак.
МИБЯ, III, 435; Дзякавічы Маз.
ШАТНУЦЬ зак. Махнуць. Шатнуў /Булат/ Сваёй броняй направа-налева, усіх ізбіў, аставіў усяго пяць чалавек.
ЧК, I, 359; Купрэеўка Г ом.
ШАЎКАВІК м. Шаўковая хустка А здымайце пяньковікі, Мы павесім шаўковікі.
ВП, VI, 273; Затон Жлоб.
ШВАГЕРЧЫК м. Ласк. да швагер. Швагерчык-маладзец, бывай здоровы! Дзяўчына-сястрыца, з намі дадому\ ПВ, 228; Махнавічы Маз.
ШВАГРА м. Швагер. "Ну, - гавора /Мароз/, - швагра, ідзі сабе з богам, худы табе трэба, а мне трэба ў белы свет іціць! ЧК, 1,529; Старая Рудня Раг.
ШВАРКА ж. Безрукаўка, доўгая, як кафтан.
ГНП, 2, Г ом.
ШВАЧАЧКА ж. Ласк. да швачка А кашулъка ў швачачкі, А намётачка i ў прачачкі.
ВП, III; Галубіца Петр.
ШВЫДКА прысл. Хутка. Воўк стаў, а баран разагнаўся да як гікнуў яго ў лоб, а сам швыдка ўцякаць.
ЧККЖ, 124; Старыя Юркавічы Гом.
ШВЫДКІ прым. Хуткі. - "Ну, ідзі ты, кабан!" Не, я не швыдак!" КЖЧК, 93; Старыя Юркавічы Гом.
ШКАНДЫБАЦЬ незак. Чыкільгаць, ісці пакульгваючы. Хто-та ёдзе, Хто-та шкандыбае.
АКБЛ ГДУ; Матнявічы Чач.
ШКАРПЭТ АЧКА ж. Памянш. да шкарпэтка Наша молодая, як нітачка, А ваш малады, як шкарпэтачка.
ПВ, 175; Махнавічы Маз.
ШКУР АТ м. Кавалак старой скуры. Шкурат палілі ў дворы проціў жабы.
АКБЛ ГДУ; Сувіды Браг. О Выпетраць, бы шкурат - зрабіцца ніякім, худым...Дванаццацъ гадоў сядзеў
Дадатковыя словы
ібулаті, імарозі
23 👁