Ласк, да сербіянка. Назва танца Сербіяначку плясаць надо з прыгаворамі, Новы лапці абуваць 3 даўнімі аборамі.
АКБМ ГДУ; Астражанка Лельч.
СЕРБІЯНКА ж. Назва танца - Сербіянку танцавацъ Навучыла мянемаць.
АКБМ ГДУ; Халоднікі Калінк. А Сербіянка-чучала: Сербіянка-чучала, Ты мяне замучыла. То бацінкі, то таток — Сам застаўся без парток.
БФСЗ, 320; Гом.
СЕРДЗЕЙКА н. Ласк, да сэрца - У гичырым бару конь заржаў, А сватаўе-паноўе запела, А музыкі-разакі зайграпі, Маё сердзейка спужалі.
ВП, III, 504; Іскра Жлоб.
СЕРДЗЕНЬКА н., перан. Дарагая. - Табе, маці, навойчыкі, А мне, маці, сувойчыкі. Табе i ніці i бердзенька, Застпавайся, маё сердзенька.
ВП, V, 257; Дзятлаўка Гом.
СЕРНІЧКА ж. Ласк, да сернік. Спічка....чагось ў яго /упраўляюшчага/ не хапае, - ці табакі, ці сернічак.
ЧК, 11(37), 211; Васільеўка Гом.
СЕРПАНОК м. Тонкае палатно. - Няхай мая дзевачка дары гатуе, саколе, Мамцы - тонок серпанок.
ЗП (446), 324; Гом.
СЕРПАНОЧАК м. Ласк. да серпанок. - Oŭ, прыданчэкаханчэ, Да познай сваю дочку. Учора была ў вяночку, А цяпераў серпаночку.
ВП, VI, 252; Дарашэвічы Маз.
СЕРПІК м. Ласк. да серп. - Жэнчыкі маладзенькія, А серпікі залаценькія.
БФСЗ, 116.
СЕРТУЧОК м. Ласк, да сюртук. - А сертучок мой /Іллюшкі/ кагитуе тысячу рублёў.
ЧК, I (33), 302; Рудня Нісімкаўская Чач.
СЕСТРУШКА ж. Ласк, да сястра. - Прыляцела к яму Да тры ластаўкі. Першая - родная мамачка, Другая - родна сеструшка.
АКБЛ ГДУ; Ніўкі Чач.
СЁДЛЫЧКА н. Ласк, да сядло. - Пры калясачцы конікі вараныя, На іх сёдлычкі залатыя.
АКБМ ГДУ; Новая Дуброва Акц.
СЁКОРКО м. Свёкар. - Усю праўдоньку свою табе раскажу, Шо сёкорко ўмірае, А секруха канае.
АКБЛ ГДУ; Тонеж Лельч.
СЁСТРУШКА ж. Ласк, да сястра. - Ой, прыляцела да тры пташачкі, Ой, тры пташачкі - родны сёструшкі. Б., I (95), 153; Канатоп Нар. Первая ластушка, то яго матушка, А другая пастушка, то яго сёструшка. Б., I (97), 155; Гом
Дадатковыя словы
іупраўляюшчагаі, ііллюшкіі
20 👁