АКАНОМІЯ ж. Маёнтак....быў i з 'езд паноў на мяніны /да пана/ ca ўсіх князецкіх аканомій, i яны там міжда сабой піравалі.
ЧК, II (37), 212; Васільеўка Гом.
AKAPAK м. Карак. Акарак, хоць абоддзе гні.
ПП, II, 207; Гом. У цемнаце еўшы, ложку за акарак не панясеш.
ПП, II, 207; Гом.
АКАРАНАВАЦЦА (ОКОРОНОВАЦЦА) зак. Асесці. Вот яны тут окороновалися жить и живуць.
БС, III, 166; Меркулавічы Чач.
АКЛАСЦІСЯ зак. 0 Акласціся сырам - быць, стаць багатым. Знаці сватку, знаці, Што з багатай хаты. Сырамі аклаліся, Пірагамі падпёрліся.
ВП, IV, 186; Рудня Ельск.
АКЛЯТАВАЦЬ незак. Клясціся, даваць клятву. Купцы атвяшчаюцъ /Мікіту/: - Гэта твой /купец /, шчо купіў цябе, нам аклятаваў, шо не быць нам купцамі, а быць старцамі, а трэба яго з свету перавесць! ЧК, II, 415; Маркавічы Гом.
АКРОМ прыназ. Акрамя. Пайшлі воіны ваяводы i нічога не найшлі, акром усялякіх траў i зелля, бо вон народ лячыў.
ЛП, 228; Маз.
АКРУЖНУЦЦА зак. Крутануцца, павярнуцца Акружнуўся, дык вакругяма.
ЛП, 174; Маркавічы Гом.
АКРУЖЫЦЦА зак. Пакружыцца. Яны, /тры вутачкі/ акружьілісь вакруг возера i палі, ударылісь вобземлю i здзелалісь тры пракрасных дзевушкі.
ЧК, II (1), 24; Шэрахаўская Буда Раг.
АЛЕБА злуч. Або, альбо. Выговаруетца рабу божаму (алебо рабыни) уроки урочаци, жаноцкія i парабоцкія, мужчьтскія i бабськія.
БС, V, 21; Дзятлавічы Гом.
АЛЕНТЫ (АЛЕНТЫЙ) прым. Пунсовы. Зеленая рученька. Алентый цвет.
МИБЯ, III, 424; Дзякавічы Маз.
АЛІ злуч. 1. Але. Ну, яны колькі там прабылі, год алі паўгода, а радзіла тая баба дачку сабе.
ЧК, 126; Азяраны Раг. 2. часц. Ці. Чаго вы сядзіце, нічога не гаварыце? Алі языкі папрысохлі?
НТ, 434; Рэч.
АЛЬС м. Алёс. Ось сніцца мне, што нейкі старац кажа, штоб я ўзяў штых да ішоў на капец паміж шляхам i Карповым альсам.
ЛП (732), 412; Гарошкаў Рэч
Дадатковыя словы
вутачкіі, панаі, урочацй, іда, ікупец, імікітуі, ітры
22 👁