АМЛЯВАЦЬ незак. Млець, траціць прытомнасць. Бяжыць, бяжыць стара маці, 3 страху ампявае. Б, П, 482; Пухавічы Жытк. АПАСВАЦЦА (АПАСВАТЦА) незак. Апасацца, асцерагацца, баяцца За гэтым самым у гэту нядзелю нихто няходзяўлес, - бач, апасуютца. БС, IV, 139; Прыбар Гом. АПАСТЫР м. Пастух. 3 тых пор i пайшлі невідзімкі: i баба луговая, i дзед лесавы, i апастыр палявы, i цар мухавы. ЛП (186), 160; Вялікі Бор Хойн. АПРОСТАЦЬ (ОПРОСТАЦЬ) зак. Вызваліць, пазбавіць. Узяв сячас, зялезы еты потарвував, и яе опростав. БС, III, 159; Навасёлкі Раг. АПРЫЧ (ОПРИЧ) прыназ. Апрача, апроч. Спасались по тритцать годов и ничога ня потрабляли оприч травы. БС, IV, 138. АПРЫЧА ж. Апрычніна. Hi цару служыць нагайкай, Hi апрэчы царской. ЕдуўАрмію служыць Власці пралетарскай. АКБЛГДУ; Граб'ёАкц. АПРЭГЧЫСЯ зак. Сканаць, здохнуць. Як прыараліся к Няпру, яна як вырыла роў,... апраглася /змяя/. ЛП (149), 134; Гом. АПУДАЛА н. Пудзіла. Ходзе, як апудала. В, 410; Добр. АРА ж. Гагара. Чырвоная ара з неба спускаецца. 3 (222), 45; Гом. АРАШЭННЕ (ОРШЕНЬНЕ) н. Скананне. Орашэнъня яму уже приходзя, сусим смерцъ ужо подходзя. БС, IV, 162; Навасёлкі Раг. АРЛОВЫ прым. Арліны. Пагледзеў /суччын сын/ - гняздо. Арловы дзеці, арляняты. КСЗ, 105; Маз. /Мар'ячка да Іванькі/: То калі б ты мне прынёс арловую перку, от тады б я ачуняла! ЧК,П (26), 161; Перарост Г ом. АРЭЎКА м. Ласк, да арол. Ой, над ракою, над глыбокаю, Ой, стаіць явур тонкі, высокі. Тонкі, высокі, зверх кудравы А на том кудры дай арэўка сядзіць. Oŭ, ун сядзіць i ў воду глядзіць. - Oŭ, i з цябе, рыбка, - смашная юшка, A з мяне, арла, —мякка падушка. ЗП, 142; Дзякавічы Маз. АРЭШТОЎВАЦЬ незак. Акружаць. Дружкі ж варочаюцца ў хату, там іх «арэштуюць» i перавязваюцъ проз плячо ручнікамі - быццам бы злодзеяў. ВП, 384; Дуброўка ГЪм
Дадатковыя словы
грабёакц, нйхто, сыні, іванькіі, ізмяяі, імарячка, ісуччын
5 👁