ПРОШЧА ж. Асвечанае месца ля крыніцы з крыжам або каплічкай з іконай. Хадзіла маладзіца i ў прошчу, пасціпа, сем пятніц давала гаспадару зелляў піць - яшчэ гарэй ідзе ў іх калатт.
СБК, 193; Лучыцы Петр.
ПРЫАРАЦЦА зак. Даарацца. Як запраглі яе /змяю/: дак аралі яны на ёйлес, пакуль прыараліся к Няпру.
ЛП, 134; Гом.
ПРЫБОР м Убор, упрыгожанне, адзенне. Адна дзеўка крашы ўсіх, Па прыбору луччы ўсіх.
HT, 149; Беліца Гом. Быть молодцу ў неволи, У некруцком, у наборы, У солдацком у приборе.
МИБЯ, 1,453; Новыя Дзятлавічы, Гом.
ПРЫБРАХАЦЦА зак. Налаяцца, насварыцца, накрычацца уволю. Ды ужо наши да белыя ручкі Прытаміліся, Ой, да нагиы ды прыганятыя Прыбрахаліся.
ЖП, 86; Ліпнякі Лоеўск.
ПРЫБЯРЫХА ж. Хто прыбірае, валодае чым-н. Лета прыпасіха, Зіма - прыбярыха.
АКБЛ ГДУ; Старыя Цярэшкавічы Гом.
ПРЫВАКРЫЦЬ (ПРИВОКРИТЬ) зак. Засыпаць снегам; прыкрыць. Белы снежки лапушысты привокрыли ўси поля.
БС, I-II, 145; Гом.
ПРЫВАЛОКА а fc. Валацуга. Будзе біці да валокаю, Штоб не была прывалокаю.
ВП, V, 426; Хільчыцы Жытк.
ПРЫВАРАЧЫВАЦЬ незак. Прычальваць. /Цар/. "Прыварачывай, Прыварачывай, рэбята, i к крутому беражочку. " НТ, 465; Рэч.
ПРЫВУКРАСНЫ прым. Прыгожы. Такі горад прывукрасны, што i ў цара такога не было.
ЧК, I, 251; Меркулавічы Чач.
ПРЫВЯДЗЁНАЧКА (ПРЫВЯДЗЁННЩА) ж. Ласк. Нявеста, прыведзеная ў чужы дом, вёску. Ля новага калодзезя Прывядзёначка плача. Ойу чаго ж яна плача? Не ўмее дома дамаваці Да худобу даглядаці.
ВП, VI, 382; Вяжны Светл. Ля новага калодзезя Прьівядзённіца плача "Не плач, не плач прывядзённіца, Само дзела яно робіцца".
ВП, VI, 382; Дзербін Акц.
ПРЫВЯЗАЦЬ зак. О Языка не прывязаць - не забараніць. Людзям языка не прывяжаш.
ПП, II, 380; Добр.
ПРЫВЯЗЕНКА ж. Чужаніца. Генерал немец ходя, за сабою девку водя, водя девку иноземку, молодую привязенку.
БС, III, 12; БеліцаГом. Параўн. прывядзённіца, прывядзёначка
Дадатковыя словы
ізмяюі, іцарі, ўсй
24 👁