АБШЧАШЦЦА зак. Абхапіцца рукамі, абняцца. Абшчапіўся ён /ахотнік/ за яго /арла/ /' пайшлі зноў у ход, пад зобалакі.
ЧК, I, (25), 247; Меркулавічы Чач.
АБЫДВА ліч. Абодва. Старац старца не любіць, a хазяін абыдвух.
ПП, 1,418; Рэч.
АБЯЗДОЛЬНЕНЬКІ прым. Ласк. Няшчасны. То не пташка i не зязюлъка, А гэта наша дый дзетачка, абяздолъненькая.
БФ (3), 261; Салабуда Карм.
АБЯРНУЦЬ' зак. Абвярцець. - Я рукі папяку. - Я анучачкай абярну.
НТ, 182; Якімавічы Рэч.
АБЯРНУЦЬ2 зак. Ператварыць. I абярнуу бог тых людзей у буськоў.
ЛП (52), 61; Лучыцы Петр.
АБЯРЦЕНЬКА ж. Памянш. Лустачка, скібачка. Тады самая тая порцыя на стале i стала, як была: два стаканы вады i дзве абярценькі хлеба.
ЧК, II (19), 127; Азяраны Раг.
ABIH м. Асець. Вот раз, у піліпаўку, там бывае празнік Мікалая-ўгодніка, пашоў бацька наш пасля абеда, затапіў авін.
ЛП (191), 163; Кунтараўка Раг АВІННЫ прым. Асецевы. Дзед той пусціў тагды бацьку i пашоў за авінную печ.
ЛП (191), 164; Кунтараўка Раг.
АГАЛЬЧАК (ОГОЛЬЧАК) м. Пустка. Огорождаю огольчак рыжих горою камянною.
БС, У, 46; Дзятлавічы Гом.
АГАРОД1 м. Агароджа. А трэба было табе, каршачок, высокі огород гарадзіці.
ДФ, 469; Рэч.
АГАРОД2 м., перан. Край, краіна. Як успомнім год дваццаты, Той змагання год, Калі лез к нам пан пузаты У наш агарод.
ПСЧ, 71; Уваравічы Гом.
АГЛАШЭННЫ прым. Вар'яцкі, шалёны. Ляпнулі вароты, i поп, як аглашэнны, выскачыў з-за стала...
СБК (125); Капань Рэч.
АГЛІЦКІ прым. Англійскі.... аддыхаўшьі трохі, зараз жа паехаў /бацька/ у город i купіў у кроме сем пудоў залеза агліцкага, i той сомы каваль выкаваў з гэтага залеза новую даўбешку.
ЧК, I (22), 231; Петр.
АГНЁМ прысл. Палка, горача. Агнём, конікі, огнём, Да не бойцеся жару.
ВП, VI, 112; Зал. на Палессі.
АГНЯНЫ прым. Вогненны. Прыходзіць багатыр да змяі, а яна так дыхнула, што ён упаў у агняны калодзеж. Прыходзіць /сын ахотніка/ пад город, так i бача, што полома наслана на яго.
ЧК, I (25), 254; Меркулавічы Чач
Дадатковыя словы
ахотнікаі, варяцкі, іарлаі, іахотнікі, ібацькаі, ісын
26 👁