НАПЕКНУЦЦА зак. Спатыкнуцца. Наконец, як з цэркаві выходзілі, напекнуласе /панна/ на порог.
БКЭ, 152; Вадовічы Калінк.
НАШКАВАЦЬ зак. Нашпігаваць. Пагилі яны да надзелі сапагі бальшыя расейскія ўжо, да вару пад падошвы напікавалі, ema, падыспод.
СБК, 72; Шэрахаўская Буда Раг.
НАПІТАЦЦА зак. 0 Напітацца злосці - раззлавацца. Ўзялі комара на рукі, Прывязалі за травіну... комар злосці напітаўся Ад травіны адарваўся.
БФСЗ, 327; Мохаў Лоеўск.
НАПРОЦІЎ прысл. 1. Супраць. Прогуляла лета, Прогуляла зіму, Напроціў ворага Собрала я сілу.
ЗП, 463; Чорныя Брады Акц. 2. Напярэдадні. Мела ана /ўдава/ напроціў воскрэсенья на всіночку іці.
БКЭ, 42; Камаровічы Петр.
НАПРЫКРАЦЦА незак. Пярэчыць. От ідзі ж, — кажа, — дзеткі, з богам да не напрыкрайся свайму гаспадару, а лети прамаўчы, то ўсё будзе добра.
СБК, 194; Лучыцы Петр.
НАПРЫКРЫЦЬ незак. Надакучыць. Але от напрыкрылі яму веськія дзяўчаты i маладзіцы.
СБК, 235; Лучыцы Петр.
НАПУТАЦЦА зак. Прыблукацца. Мы зусім ды не ведалі, Самі коні заехалі. Дарогаю тапталіся, Ці сюды напуталіся?
ПВ, 107; Пагост Жытк.
НАПЯРОД прысл. 1. Спачатку. Да ступіла Манечка на порог, Да махнула хусцінкаю, ой, напярод: ВП, II, 507; Галубіца Петр. Ой, ступіла дзевачка На новы порог, Замахнула хусцінкай На ўсіх напярод.
ПВ, 132; Скароднае Ельск. 2. Уперад. Руж 'i, шашкі, гичэй кінжалы Састаўляйце напярод.
ПСЧ, 68; Тонеж Лельч.
НАНЯТЫ дзеепрым. Надзеты, нацягнуты. Заходжуе ён /царскі сын/ у дом, аж там нанят палажок пасярод двара.
ЧК, I, 521; Старая Рудня Раг.
НАРАВАЦЦА незак. Наравіцца. Ды не ўмеў недаростак адзявацца, Толькі ўмеў недаростак наравацца.
СБП, 140; Перарост Добр.
НАРАВЕСТЫ (НАРАВІВЫ) прым. Наравісты. Сабраліся мы з міленькім, Да й абое наравестыя.
ВТП, 412; Старая Дуброва Акц. - Ох, мілая-наравіва, я ж цябе пускаю, Ой лёлюшкі-лёлі, я ж цябе пускаю.
БФСЗ
Дадатковыя словы
пагйлі, сыні, іпаннаі, іцарскі, іўдаваі
22 👁