абняўся. Яснымі зоркамі абсеяўся, Ясным месяцам засіяў. В, II, 139; Асавец Маз.
АБСЕКЧЫ зак., перан. Апячы. (крапівай). ... бегае /пані/ за тымі мужчынамі да наровіць абсеч ім крапівою сарамаценне. СБК (112), 236; Лучыцы Маз.
АБСЕСЦІ зак. Акружыць. – Уставай, сыночак, хопіць спаць, Ужо твой сад-вінаград пташачкі аб'елі, А тваю маладую дружку абселі. – Няхай абсядаюць, як самі знаюць, А я сваю Ганульку ўсюды пазнаю. ПВ, (333), 144; Рудня Маз.
◊ Абсесці пра жаніхоў – стварыць кампанію, устанавіць адносіны. Ужо ж тваю Ніначку жаніхі абселі. ПНСА, 28; Вяжны Светл.
АБСЕЯЦЦА зак. ◊ Абсеяцца зоркамі – перан. Зрабіцца, стаць прыгожым. Аксенька, як твой каравай удаўся, ... Яснымі зоркамі абсеяўся. ВП, II (312), 139; Асавец Маз.
АБСКАБЛІЦЬ зак. Абскрэбці, абчысціць. Раз бачыць яна /адна жанчына/ ўва сне, што трэба ёй ісці да каменя, абскабліць яго і выпіць з вадой. ЛП (383), 282; Запясочча Жытк.
АБТОРКАЦЦА (ОБТОРКАТЬСЯ) зак. Абчапіцца. Скинули ему гуски по пёрушку, ён обторкався, пуднявся и пулятев з ими. БС, I-II, 270; Жлобін.
АБТРУШВАЦЦА (ОБТРУШИВАЦСА) незак. Абтрасацца, атрасацца. И в той речци купався бобер. Купався, купався, не выкупався. Вылез на бережок, обтрушивается. ГНП, 139; Гом.
АБХАРЧЫЦЦА (ОБХАРЧИТЦА) зак. Паесці; кончыцца (пра харчы). Обхарчився ён, што и есць нечаго. БС, I-II, 166; Меркулавічы Чач.
АБЧАПІЦЦА зак., перан. Надысці. Прыйшла дзеўка ваду браці З новымі вядрамі, Абчапілась горка доля Аберуч рукамі. Б, I (469), 617; Бярэжцы Жытк.
АБЧАПУРАЦЬ (ОБЧАПУРАЦЬ) зак. Зрабіць чыстым, дэзінфіцыраваць. Ну, прислуги яе обмыли, обчапурали тыя раны. БС, I-II, 186; Гарадзец Раг.
АБЧЫСЦІЦЬ зак., перан. Абабраць, абкрасці, ашукаць. Мужык: – Аслабаніце і суздром абчысце нашага бацюшку, нацца, што ён ніколі, нічога, ніякага. СБК (152), 327; Хойн.
81 👁