Старонка 21
◀ / 348 ▶
АБШЧАПІЦЦА зак. Абхапіцца рукамі, абняцца. Абшчапіўся ён /ахотнік/ за яго /арла/ і пайшлі зноў у ход, пад зобалакі. ЧК, I, (25), 247; Меркулавічы Чач. АБЫДВА ліч. Абодва. Старац старца не любіць, а хазяін абыдвух. ПП, I, 418; Рэч. АБЯЗДОЛЬНЕНЬКІ прым. Ласк. Няшчасны. То не пташка і не зязюлька, А гэта наша дый дзетачка, абяздольненькая. БФ (3), 261; Салабуда Карм. АБЯРНУЦЬ зак. Абвярцець. – Я рукі папяку. – Я анучачкай абярну. НТ, 182; Якімавічы Рэч. АБЯРНУЦЬ зак. Ператварыць. І абярнуў бог тых людзей у буськоў. ЛП (52), 61; Лучыцы Петр. АБЯРЦЕНЬКА ж. Памянш. Лустачка, скібачка. Тады самая тая порцыя на стале і стала, як была: два стаканы вады і дзве абярценькі хлеба. ЧК, II (19), 127; Азяраны Раг. АВІН м. Асець. Вот раз, у піліпаўку, там бывае празнік Мікалая-ўгодніка, пашоў бацька наш пасля абеда, затапіў авін. ЛП (191), 163; Кунтараўка Раг. АВІННЫ прым. Асецевы. Дзед той пусціў тагды бацьку і пашоў за авінную печ. ЛП (191), 164; Кунтараўка Раг. АГАЛЬЧАК (ОГОЛЬЧАК) м. Пустка. Огорождаю огольчак рыжих горою камянною. БС, У, 46; Дзятлавічы Гом. АГАРОД м. Агароджа. А трэба было табе, каршачок, высокі агарод гарадзіці. ДФ, 469; Рэч. АГАРОД м., перан. Край, краіна. Як успомнім год дваццаты, Той змагання год, Калі лез к нам пан пузаты У наш агарод. ПСЧ, 71; Уваравічы Гом. АГЛАШЭННЫ прым. Вар'яцкі, шалёны. Ляпнулі вароты, і поп, як аглашэнны, выскачыў з-за стала... СБК (125); Капань Рэч. АГЛІЦКІ прым. Англійскі. ... аддыхаўшы трохі, зараз жа паехаў /бацька/ у горад і купіў у краме сем пудоў залеза агліцкага, і той самы каваль выкаваў з гэтага залеза новую даўбешку. ЧК, I (22), 231; Петр. АГНЁМ прысл. Палка, горача. Агнём, конікі, агнём, Да не бойцеся жару. ВП, VI, 112; Зап. на Палессі. АГНЯНЫ прым. Вогненны. Прыходзіць багатыр да змяі, а яна так дыхнула, што ён упаў у агняны калодзеж. Прыходзіць /сын ахотніка/ пад горад, так і бача, што полама наслана на яго. ЧК, I (25), 254; Меркулавічы Чач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 348 ▶