О Абняла журба – зажурыцца. Усе горачкі-даліначкі вада паняла, Ужо нашу Хоўрачку журба абняла. ВП, Ш, 482; Гом.
Абнялі лугі – акружылі. Як жа мне, рэчцы, быстра іцці – Абнялі мяне ўсе лугі, усе круценькія берагі. ВП, IV, 319; Міхалкі Маз. Абняла ноч – настала ноч. Яе ноч абняла, яна сычас пад елачку і абначавала. ЧК, 126; Азяраны Раг.
АБОДДЕ н., зб. Вобад. Акарак, хоць абоддзе гні. ПП, II, 206; Гом.
АБОР (ОБОР) м. Абора, хлеў. Первая радость – у твоим доми, Другая радость – у твоим оборы. МИБЯ, I, 81; Колкі Рэч.
АБОРЫЦЦА ж. Хлеў, кароўнік. Здарова, нявестка, у маёму дому, Здарова малада, у маёму дому. Распусці долю па маёму полю, А прыдоллечку па застоллечку, Сваю красіцу ў маю сынніцу, сваю сіліцу ў маю аборыцу. ВП, VI, 132; Махнавічы Маз.
АБРАДЗІЦЬ зак. Нарадзіць. ... праз тыжнею два ці тры абрадзіла /баба/ хлопчыка, такога харошага-харошага і такога вялікага-вялікага! АКБЛ ГДУ; Халоднікі Калінк.
АБРАТАВАЦЬ зак. Выратаваць. Чуць не забіў дзед бабу, але суседзи пачули крык, збеглися й абратавали. СРБП, 70; Лучыцы Маз.
АБРАЦІЦЦА зак. 1. Вярнуцца. І прасілі іх /казачніка і песельніка/ шчоб яны абраціліcь назад; ЧК, II (37), 209; Васільеўка Гом.
2. Ператварыцца ў каго-н., што-н. Тут ён /муж/ абраціўся: з чалавека стаў у сабаччым відзе. ЧК, II (37), 209; Васільеўка Гом.
АБРАЦІЦЬ зак. Ператварыць. Быў ты чалавекам, а потым сабакам, а сяйчас находзішся ў пташачым палажэнію, а сяйчас абрачу цябе чалавекам! ЧК, II (37), 216; Васільеўка Гом.
АБРАЦЦА зак. Стаць, зрабіцца. ... як ты будзеш на вазочак сядаці, Тады я буду ў новым ганачку стаяці, Тады я буду на парадачак глядзеці, Ці абярэцца твой дзядзька за татку. ВП, III, 245-246; Дворышча Хойн.
АБРУЧ м. О Залаты абруч – жоўтая хлебная корка; акаёмка каравая. Аксенька, як твой каравай удаўся, Залатым абручом
94 👁