АБЖЫЦЬ зак. Ажыць. Гарошак, узяўшы тую ваду, памачыў братом вадою вочы, дак яны і абжылі да і пытаюцца – Хто ты такі, каму нам дзякаваць? ЧК, I (22), 232; Петр.
АБЗЫБАЦЬ зак. Здзяўбці. Да не так галубы, Да не так сізыя, Як тыя галубачкі. Да на луг ляцелі На ей паселі, Каліну абзыбалі. ВТП (151), 135; Гарошкаў Рэч.
АБКУВАЦЬ зак. Пракукаваць. Ты, сівая зязюленька, Ці ўсе сады абкувал(а)? ВП, II (521), 203; Дуброва Маз.
АБЛАЖОНЫ дзеепрым. Размаляваны, акружаны. Чарачка мая, срэбная, Залатымі беражкамі Аблажоная, Ой, аблажоная. ПВ (746), 236; Тураў Жытк.
АБЛАМА ж. Аблава. Шукалі, шукалі, и обламу делали, -- ня найшлі! БС, I-II, 263; Перарост. Гом.
АБЛІКАЦЫЯ ж. Апавяшчэнне. Ну, и здзелалі абликацыю, на сорок вёрст от своей деревни, што от такій то чалавек абед дав, приходиться на обед. БС, IУ, 82; Карм.
АБЛУЧОК м. Перадок (у возе). З тваіх костачак зробім аблучок, А маім пер'ейкам панатыкаем. ЗП, 216; Галубіца Петр.
АБЛЫЧКА н. Яблычак. Стаіць яблынька пасярод саду. З яе аблычкі раскаціліся. Некаму падабраці. ВП,Ш, 154; Стралічаў Хойн.
АБМІНАЦЬ незак. ◊ Вароты абмінаць – не знацца. Калі будзеш, Зоечка, багата, Будзе радзінка ведаць, дзе хата, А як будзеш, Зоечка, гараваць, Будзе радзінка твае вароты абмінаць. ВП,УІ,413; Тураў Жытк.
АБМОВЕНЬКА ж.Ласк. да абмова. Зласлоўе, абгавор, паклёп. Заехаў бы да ўдованькі, да баюся абмовенькі. ЖП (149), 259; Красная Воля Маз.
АБНАЧЫЦЦА зак. Стаць на начлег. Ішоў ён / брат/ сутак двое, а на трэція суткі абначыўся. ЧК, I (69), 523; Старая Рудня Жлоб.
АБНЯЦЦА зак. ◊ Абняцца залатым абручом – зарумяніцца. Аксенька, як твой каравай удаўся, Залатым абручом абняўся. ВП,II (312), 139; Асавец Маз.
АБНЯЦЬ зак. ◊ Абняць вароты – абступіць, настойліва дамагчыся чаго-н. Баяры вароты абнялі, Купуюць дзевачку ў таткі. ВП, IV, 220; Дзяражычы Лоеўск.
78 👁