Фальклорны слоўнік Гомельшчыны (2003). У. А. Бобрык, Л. П. Кузьміч, Д. Д. Паўлавец, У. В. Анічэнка

 ◀  / 348  ▶ 
АБГАВАРЫЦЦА зак. Дамовіцца. ...ён, /солдат/ пайшоў, а яны што абгаварыліся: кінуць яго. КСЗ, 118; Светл. АБГАРАДЗІЦЬ зак. 0 Абгарадзіць месяцам - ашчаслівіць. Лёнечку маці радзіла, Месяцам абгарадзіла. ПВ (147), 100; Зімавішчы Маз. АБГАДЗІЦЬ зак.Пачакаць. A потым, абгадзі, брат, трошкі! ЧК, I (69), 523; Старая Рудня Жлоб. АБГАЛАДЗІЦЬ зак. Абдзяліць. Суседу ўгадзі - сабе абгаладзі. I, ПП, 387; Гом. АБДЗЕНЬ прысл. Днём. Было вельмі доброе тoe лето: абдзень пагода, цёпло, a ў начы ци цёплая раса, ци цихеньки цёпленьки дожджык. СРБП, 17; Лучыцы Маз. АБДУМАЦЦА 1 зак. 1. Дадумацца. Саветнікі думалі, думалі, не могуць абдумацца, што ім здзелаць такое. ЧК, П (1), 28; Шэрахаўская Буда Чач. 2. Асэнсаваць. Ішоў ён, ішоў i абдумаўся: і(Скрыначка лёгка, што ж я нясу? " ЧК, I, 250; Меркулавічы Чач. АБДУМАЦЦА 2 зак. Апынуцца. Заблудзіла яна /дзяўчынЫ ў зеляном гаю, Абдумалася яна ў ціхаму Дунаю. АКБМ ГДУ; Суткоў Лоеўск. АБЕГЧЫ зак. 0 Поле абегчы - жаць (пра серп). Маленька, гарбаценька ўсё поле абяжыць i дадому прыбяжыць. 3 (1679), 205; Хойн. АБЕДАЙКА «. Абед. А жана плача да ŭ абедайка, Ох i oŭ, лёлі, да ŭ да абедайка. БФСЗ, 63; Казацкія Балсуны Ветк. Параўн. абеданька, абедзейка. АБЕДАНЬКА н. Ласк. Toe, што абедайка. Мамка плача век да веку. А сястра плача год да году. А жана плача да абеданька. Б, I (120), 177; Дзятлавічы Гом. Параўн. абедзейка. АБЕДДЗЕ н. Час абеду. Прыйшло Абеддзя, зжарылі яны сабе парася на абед. ЖАГ (281), 120; Гом. АБЕДЗЕЙКА н. Ласк. Тое, што абедайка. Да матушка плача да век да веку, А сястра плача да год, да году, А жана плача дзенъ да абедзейка. Б, I (97), 155; Гом. Параўн. абеданька. АБЕЕ ліч. Абедзве. Іван секануў — i ссек абее головы. ЧК, I (7), 79; Станькаў Раг. АБЖАЛЕЦЬ зак. Пашкадаваць. Ён /царскі сын/ тады яго /чалавека/ абжалеў i падумаў, што i ён такі гарэтнік, як i я. ЧК, I (69), 521; Старая Рудня Жлоб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 348  ▶