КАПЦІЦЬ незак. ◊ Капціць неба - жыць без мэты, без справы. Абібокам жыць - толькі неба капціць. ПП, II, 268; Добр. КАПЫЛЛЕ (КАПЫЛЬЛЕ) н. зб. ◊ З капылля вон – паваліцца. Ето такая хвароба, што вяликому кости тре, ломая, а малому — кричить дужо, и с копылья вон. БС, V, 20; Кашалёва Раг. КАПЫР м. Мужык. [Цар]: Прыбяры ета цела... [Яўрэй]: Сто ето кастыр? [Дзед]: Капыр. НТ, 403; Беліца. Параўн. касыр. КАПЫЦЕЙКА н. Памянш. да капыт, капыток. Мора пераскочыць /конь/ - капытца не замочыць, Ні капыцейка, ні сядзёлачка, ... ЗП, 289; Дзякавічы Маз. Параўн. капыцечка, капыцічак. КАПЫЦЕЧКА н. Тое, што капыцейка. Чый-то конь, ой, чый-то конь за горы й убягае? Капыцечкам камяня разбівае. ВП, IV, 133; Красноўка Нар. КАПЫЦІЧАК м. Тое, што капыцейка. Як пайшла каза На капыцічках, На залоценькіх. ЗП, 417; Жгунь Добр. Параўн. капыцечка. КАПЫЦЦЕ н., зб. Капыты. Ляціць да яго /Івана/ конь з экіпажам, з наздзёр полымя ідзе, а з-пад капыцця іскры ідуць. ЧК, I, 66; Рудня Нісімкавіцкая Чач.; Як ударыў конь капыццям аб высок цяром, аб высок цяром. ВП, IV, 70; Казацкія Балсуны Ветк. КАПЯЛЮШНІК (КАПЕЛЮШНІК) м., зб. Лісце гарлачыка. Як уполету, то і ў далінах хаваліся /людзі/, дзе капелюшніку багата. ЛП, 232; Пагост Жытк. КАПЯЛЮШЫНА (КАПЕЛЮШЫНА) ж. Ліст гарлачыка. Залезе чалавек у даліну, галаву з вады высуне, штоб дыхаць можна было, а голаву не бачно, бо капелюшына зверху прыкрывае. ЛП, 232; Пагост Жытк. КАРАБ м. Човен, лодка. Ён /Няшчасны Егар/ узяў, секануў у дуба тапаром, малатком ударыў - здзелаўся караб і плыве па вадзе! ЧК, II, 33; Шэрахаўская Буда Раг. КАРАБЕЛЬКА м. Люлька. Ой, да й у новым карабельку Спаці палажылі. БФСЗ, 234; Славінск Петр. КАРАБЕЦ (КОРОБЕЦ) м. Кораб (пасудзіна). Была у их курка-рабушка; нанясла яец повян коробец. БС, III, 1;
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
142 👁