КАНІЧАНЬКА м. Ласк. Конік. Па садочку ходжу, канічанька воджу, Цераз сваю мацер нежапаты ходжу.
БФСЗ, 242; Ляскавічы Петр.; Куплю сабе канічаньку да ŭ паезжывацъ буду.
БФСЗ, 306; Залессе Браг.; О Канічанькі вараненькія: Падмятай жа, мамка, попел, Бо мы тваю дачку схопім. Схопімо яе да ручанькамі, Павязёмо канічанькамі. Схопімо да бяленькімі, Павяземо вараненькімі.
ВП, V, 391; Жытк. Параўн. канюсенька.
КАНОВАЧКА ж. Памянш.-ласк. Конавачка. Падстаў, дзеўка, кановачку Пад гадзючу галовачку. Б, И, 532; Косетаў Калінк.
КАНТОРА ж., перан. Абагуленая назва праду ктаў. Эні-бэні, три канторы, Сахар, махар, памідоры, Ас, бас, кіслы квас, Выбірайся, чорт, ад нас.
ДФ, 423; Браг.
КАНУН м. Памінальная страва. Салодкія мядкі - людзям на канун, Жоўтыя васкі - богу на свечкі.
БФСЗ, 26; Казацкія Балсуны Ветк.
КАНХВОРА ж. Камфара....выпі гаролкі чвэртку, укінуўшы дроб канхворы.
HT, 349; Гом.
КАНЧАК м. Каняка. Марачку запівалі, Стада коней абяцалі. Прыйшлося вянчаці - На чужом канчаці.
ВП, III, 303; Параўн. каняшка.
КАНЧУК м. Пуга, бізун. Была ў мяне смоляная кабылка, рэпяное сядло, з пастарнаку канчук.
ЧК, I, 536; Старая Рудня Раг.; Прыедзе дружочак вечарком, Уніме сярдзечка канчуком, Уватрэ слёзачкі ручнічком,...
ВП, III, 470; Кучын Карм.
КАНЮСЕНЬКА (КОНЮСЕНЬКО) м. Toe, што канічанька. Казак коника седлая, с конюсеньком размовляя.
БС, I-II, 99; Беліца.
КАНЮШАНЬКА ж. Невялікая канюшня. Ён пайъиоу у канюшаньку к своему каню,...
АКБЛ ГДУ; Гаек Чач.
КАНЮШКА м. Конюх. Канюшкі свішчуць, трох каней ішчуць.
ЗП, 351; Азершчына Рэч.
КАНЯШКА м. Тое, што канчак. Пад гару - каняшкі, угору дзеравяшкі. 3, 328; Гом.
КАПАСЦЬ (КАПОСЦЬ) ж. Паскудства. Дзевчата повинны прибраць свое кудзели, штоб каледа не зробила им капосъци у кудзели.
МИБЯ, I, 45; Кочышчы Маз
26 👁