КОСЦІ (костачкі) ЗАГРЭБЦІ чые. Гл. ЗАГРЭБЦІ КОСЦІ (костачкі) чые. КОСЦІ ПАРЫЦЬ У ЗЯМЛІ. Гл. У ЗЯМЛІ (у зямельцы) КОСЦІ ПАРЫЦЬ. КОСЦІ (костачкі) РАЗНЕСЦІ (растрэсці) чые. Разарваць, расшматаць, пашматаць каго. Як паедзе на ім [на кані] катацца, дык ён яго косці разнясе. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Калі б ты сеў на яго [на каня] уперад за мяне [раней за мяне], дык бы ён твае косці разнёс. Тамсама. Прывяжыце яе к конскаму хвасту і пашліце яе ў чыстае поле, і разнясіце вы яе косці і можджы. Рагач. п., Нісім. (Е. Рам., БНК). Лучкаўскі пастух — высокі, здаровы! — кажа на Рэйтанавага Андрэя: "Я і косці твае растрасу". — "Пабачым, 'шчэ паглядзім, хто чые костачкі растрасе!" Гл. р., Кл. Дзе бачылі! Запрэгчы такога гарачага [неаб'езджанага жарабца], дык ён драбінку табе паб'е, косці растрасе. Ён і сабе галаву скруціць. Гл. р., пас. Я. Куп. І костачкі разнясе. Тамсама. Каб касцей [костачак] не разнёс. Тамсама. КПІНКІ СТРОІЦЬ з каго. Гл. КЕПІКІ СТРОІЦЬ з каго. КРОІЦЬ СЭРЦ.А (без нажа) чыё, каму. Гл. СЭРЦА КРОІЦЬ (без нажа) чыё, каму. КРОЎ З МАЛАКОМ. Прыгожы, дужы, з свежым румяным тварам. Як бач стаў... проста кроў з малаком! Ваўк. п., Кукл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Нарэшце прыязджае няведама скуль хлопец — харошы, проста кроў з малаком! Лід. п., Хільч. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). Была ў яго дачка — харошая, чарнакосая, чарнабровая, кроў з малаком дзеўка, ды палюбіла найміта, а ён яе. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). КРОЎ ПІЦЬ (смактаць). Гл. ПІЦЬ (смактаць) КРОЎ. КРОЎЮ ЎМЫЦЦА. З адцен. дакору, асудж. Быць збітаму да крыві. Будзеш такі задзірлівы, дык ці раз крывёй умыешся!.. Лаг. р., Лаг. Вельмі хай не пастаўляецца сілаю! А то нехта дасць, што кроўю ўмыецца. Тады і жаліцца [скардзіцца] не знойдзе каму. Гл. р., Вольн. КРОШКІ ПАБРАЦЬ (падабраць). Гл. І КРОШКІ (крошачкі) ПАДАБРАЦЬ. КРУКАМ ВІСЕЦЬ. З адцен. дакору, пагардл. Звышпільна назіраць, вартаваць, зберагаць. Такі скупы, што шкадаваў нават людзям напіцца....крукам вісіць над кожным зярняткам і нікому не дасць і панюхаць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). КРУЦІЦЦА НА ЯЗЫКУ (на канцы языка). Тое, што ў момант гутаркі забылася, але вось- вось успомніцца (назва, імя, прозвішча). На языку круціцца, а не ўспомню [назву грыба]. Во як! У нас кажуць на гэтыя грыбы кабылкі, а ў іх — таўстушкі. Малад. р., Радашк. Тут, у нашай школе, першы настаўнік з вашага Побліна быў. Як яго, Хведзька? Круціцца на канцы языка, а ніяк не ўспомню. І ты забыўся? Ага! Дудар! Гл. р., Кл. Дзе гэта мы начавалі, як пасля вайны карову купляць хадзілі? На языку круціцца, а ўспомніць не магу. Можа якраз у тваёй [вёсцы], дзеўка? Уш. р., Арэх. КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ (мазгамі). ПАКРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ (мазгамі). Думаць, шукаць выйсця, кеміць. Але колькі ён ні думаў, як ні круціў галавою — от хоць ты што, нічога не прыдумае. Сл. п., Бох. (А. Сержп., КАБСП). Круці галавою, каб не дастаць пятою. Навагр. п. (М. Фед., ЛБ, ІV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

неабезджанага, пабе
10 👁