А дзе, — пытаюцца ў нас барбароўскія [дзяўчаты з вёскі Барбароў], — ваш той "кавалер",
што сеў на лаўцы з нашаю дзеўкаю ды носам давай кляваць? Гл. р., Кл. Хвядот добра
старажуе. А некалі з Рыгорчыкам старажаваў, дык толькі прытуліцца да вугла, толькі чуць
прысядзе, дык і клюе носам. Удзень болей за мяне спіць, а ўночы дрэмле і дрэмле. Тамсама.
Ну і кіно! Сядзелі і клявалі носам. Тамсама.
КОДЛА ЧОРТАВА (-е). Гл. ЧОРТАВА КОДЛА.
КОЖНЫ ЎСЯКІ. З адцен.пагардл. Кожны, каму толькі хочацца; усякі няварты.
А ты так нарабіла, што кожны ўсякі на цябе пальцам паказвацьме. Акцябр. р., Ляск. Я буду
проці [супраць] людзей, каб кожны ўсякі ў вочы мне лез? Гл. р., пас. Я. Куп. Кожнага ўсякага
слухацьме? Гл. р., Кл.
Параўн. (у руск.): всякий (все) кому не лень; встречный и поперечный.
КОЛАСАМ СТАЯЦЬ. Нязжатая, на пні (збажына).
Усё жыта коласам стаіць. Лельч. Жыта стаіць коласам, а пшаніца спее, і ячмень. Тамсама. А ў
гародзе пшаніца коласам стаяла, коласам стаяла, голасам крычала: "Хоць вы мяне сажніце,
хоць у ствол пусціце". Гом. п., Дзятл. вол. (З. Радч., ГНП).
КОЛЬКІ МОЦЫ. Максімальна напружваючыся, напружваючы ўсю моц, усю сілу.
Уцякай колькі моцы да бацькоў. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
Гл.: моц (сіла).
Гл.: як моцы стае.
Гл.: як маеш (меў) моцы (сілы).
Гл.: з усёй (усяе) моцы (сілы).
Параўн. (у руск.): что было силы (сил), что есть силы (сил); изо всех сил; на всю силу.
КОНСКАЯ ЕЖА. Ненаеднасць, ненасытнасць, вялікі апетыт.
Як-бо кажуць, конская ежа напала на вас, толькі і знай: есці і есці. Гл. р., Кл. У нас смяюцца:
"Што? На цябе конская ежа напала?" У дарозе з Мін. на Маг. Не ў свае духі ён есць —
мусіць, конская ежа на цябе напала. Сак. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
Параўн. (у руск.): волчий аппетит.
КОСТКА АДЫШЛА. З адцен. жартаўл. Падужэў, памацнеў фізічна; пазбавіўся худзізны.
Нашаму студэнту рабіць не давацьмеце? Не трэба: хай костка адыдзе. А то белы, худы. Хай
адаспіцца. Гл. р., Кл. Пакуль на ім сала наросціш, то папакорміш [вельмі худога кабана], каб
костка адышла, а тады ўжо сала нарошчвацьмеш. Тамсама.
КОСЦІ АБІРАЦЬ. З адцен. дакору, асудж. Жорстка ўпікаць, лаяць, бэсціць кагосьці.
І ён яшчэ табе косці абірае, як прывалачэцца. Маст. р., Граб. (П. Ст., Пол.). Каб як чалавек
паталкаваў, але як звер да цябе, адно косці абірае. Слон. п., Ст. С. (П. Ст., Пол). Ды сціхніце!
Узяўся тут косці абіраць!.. Навагр.
КОСЦІ ДЫ (і) СКУРА. Гл. СКУРА (рэбры) І (ды) КОСЦІ
10 👁