КІНУЦЬ-РЫНУЦЬ што. КІНУЎШЫ-РЫНУЎШЫ што. Пакінуць без догляду, без падтрымкі. Прасіла ж: дагледзь кураняткі, качаняты прасіцьмуць есці, каб куры гуркі не садралі. А яна, бач, кінула-ры*нула ўсё і гуляць пабегла. Гл. р., Кл. Браты былі разумнейшыя, багацейшыя, а сястру, бедненькую, кінулі-рынулі, як е [ёсць], хай так і будзе. Яна і векавала гаруючы ды бядуючы. Гл. р., Ад. Кінула-рынула і... спаць лягла. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, І). І кінуўшы-рынуўшы, дай бог ногі! Сак. п., Хадар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Не пабягу ж я на той лён, кінуўшы-рынуўшы хату! Гл. р., Кл. Параўн. (у руск.): бросить на произвол судьбы. КІПЦЮРЫ ПАКАЗВАЦЬ. КІПЦЮРЫ ПАКАЗАЦЬ. Выяўляць варожасць, кепскі характар, паказваць гатоўнасць да адпору ці нападу. Спярша лёстачкі ўсё ды лёстачкі [ліслівыя словы, размовы], а тады і кіпцюры паказаў. Докш. р., Пустас. (Матэр. для сл.). Усе думалі, што новы — мяккі чалавек, а ён — на* табе — кіпцюры паказаў. Докш. р., Бяг. Вы яшчэ пачакайце хваліць яго. Зара*на з яго цешыцеся. Ён вам пакажа кіпцюры. І ў нас зразу быў мяккі, а пасля ці раз кіпцюры паказваў. Віл. р., Слаб. КІШАНЬКОВЫЯ СУХОТЫ ў каго. Гл. СУХОТЫ КІШАНЬКОВЫЯ ў каго. КІШКАЮ БРАЦЬ. КІШКАЮ ЎЗЯЦЬ. Настойліваю працаю (а не здатнасцю, здольнасцю), не шкадуючы здароўя (авалодваць навукаю ці іншаю складанаю справаю, асвойваць штосьці). Не розумам, дык кішкаю браць. Карэл. р., Заг. У школе — каб вучыцца, то не надта, а там [у інстытуце], кажаце, добра ідзе [у вучобе]. Не галавою, дык можна кішкаю ўзяць. Карэл. р., Тур. Розуму не хопіць, то кішкаю возьме. Карэл. р., Сін. Слаб. КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму. КІШКІ ПЕРАЕСЦІ каму. З адцен. асудж., дакору. Станавіцца непрыемным, абрыдлым (пра таго, хто вельмі дакучаў, пра тое, што дакучала). Сышлася ўся дворня і жаліцца, што пан корміць толькі адным аўсом. — Гэты авёс ужо нам кі*шкі пераеў. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Мне той стагня*ка — прытном стогне і стогне — кі*шкі пераядае. Гл. р., Кл. Гл.: вантробы ад'ядаць. Параўн. (у руск.): кишки выматывать. КІШКІ ПЕРАЕСЦІ каму. Гл. КІШКІ ПЕРАЯДАЦЬ каму. КІШЭНЮ (кішаню*) ПАТРЭСЦІ (трэсці). Гл. ТРЭСЦІ КІШЭНЮ (кішаню*). КЛЕЦ БАРАНАВЫ. Непамяркоўны, непрыхільны, упірысты (чалавек), з якім заўсёды і ўсюды нязручна, няўтульна, кепска. Клец — зуб у баране. Мсц. Яны [браты] усе клецы баранавыя. Тамсама. З тым клецам баранавым не зладзіш. Як ні скажы, а ўсё не так. Тамсама. КЛЯВАЦЬ НОСАМ. З адцен. жартаўл. Драмаць седзячы, пры гэтым то апускаць, то падымаць галаву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адядаць
10 👁