Кепікі строіць. (І. Нас., СБП). Жаліцца каваль мужчынам, а тыя ды строяць кепікі: — От дык каваль, і сарама* яму няма: жонка цягае за чупрыну. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Быў там п'янчужка Іванчык, ён да ўсяго здольны: што ні возьме, усё зробіць ды ўсё смяецца ды кепікі строіць. Тамсама. Перш з яго смяяліся ды строілі кпінкі. Сл. п., Чуч. (А. Сержп., СРБП). Збягуцца людзі, смяюцца ды кпінкі строяць, а бабы... сварацца ды зневажаюць адна адну. Сл. п., Млын. (А. Сержп., СРБП). Пасмяяліся мужыкі, пастроілі кепікі... з такое маладзіцы дый давай разыходзіцца. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Няма чаго з яго строіць кепінкі. Ваўк. Кепінкі строіш. Ваўк, п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Каб сказаў — як сказаў! А ты толькі на кпінкі прыстаеш. Лях. р., Мін. Убачаць людзі, як ён прэ дамоў рыбу, дый пачнуць на кпінкі прыставаць, каб ім закаштаваць тае рыбы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). А ён п'е гарэлку ды ўсё строіць смешкі. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Ты разумнейшы, думаеш, над усіх? З кожнага смехі строіш!.. Гл. р., Кл. Ты строіш смешачкі, а дзіцяці дзецца няма дзе. Гл. р., пас. Я. Куп. Няма тут чаго строіць з яго смешкі. Тамсама. Ты думаў..., што я цябе люблю, каля цябе стаю, з цябе смешкі строю. Пруж. (Р.Шырма.БНП,1). Параўн. (у руск.): трунить, подтрунивать. КІДУН КІДАЕ. Прыпадак кіду*чае хваробы. Ці казалі табе хто? Няма ўжо Паўла Хвядотавага. Намучыўся небарака. Быў пры конях, а холадна было, дык агню налажыў. А яго кідун кінуў. Дык абгарэў, намучыўся бедны. Гл. р., Кл. Кінуў свае [сваіх дзяцей], ды ідзе на чужыя. Штоб [каб] іх, такіх бацькоў, кідун кідаў за ватэтакае [за такія ўчынкі, паступкі]. Гл. р., пас. Я. Куп. Каб вас кідун кідаў! Што вы на ігрушу палкамі кідаеце? Гл. р., Кл. КІЕМ РЭБРЫ ПАМАЦАЦЬ каму, чые. Гл. ПАМАЦАЦЬ КІЕМ РЭБРЫ каму, чые. КІНУЦЬ ВОКАМ. Зірнуць, глянуць. Кінуў на дзяўчыну вокам, — мабыць, закахаўся ненарокам. Сл. п., Пярэвал. (А. Сержп., КАБСП). Ідзе — дык і вокам не кіне! Гл. р., Побл. Я ж наеду, то хоць вокам кіньце на маю хату. Асіп. р., Яс. Кінь вокам! Бачыла, што зрабілася тут ды чаго нарабілася? Мін. р., Круп. КІНУЦЬ ЗА САБОЮ. 1. Дапамагчы, падмагчы каму не за плату, не праз плату, а з сяброўства, добразычлівасці, пашаны да людзей (такая маральная рыса вельмі шануецца ў народзе; лічыцца, што, "кінуўшы за сабою", чалавек зрабіў святую справу, што і яму з часам аддзякуюць). Такі самалюбец, сарвіцель такі не кіне за сабою, — каб усё сабе, каб усё яму! Гл. р., Вольн. Не бойся кінуць за сабою: падможаш, то і ён не забывацьмецца на цябе. Гл. р., Зубар. 2. Прыняць папярэднюю меру. На гаспадарцы робячы, так, хлопча: не кінеш за сабою, не знойдзеш перад сабою. Угной [пакладзі гною] — дык нажнеш, гадуй цяляткі — каровы будуць, а з каровы малако, а прадасі — грошы будуць. Гл. р., Кл. З людзьмі жыць трэба, людзей трымацца. Кінеш за сабою — возьмеш перад сабою. Карал. р., Лукі. Параўн.: Кінь за сабою — знойдзеш перад сабою. (БППФ). КІНУЦЬ НА ЎХАБУ каго. Гл. ПАНЕСЦІ (кінуць) НА ЎХАБУ каго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянчужка
7 👁