КАЛЯ КІЛІШКА (міскі, пасудку, посуду, талеркі, чаркі) ЧЫСТА ХАДЗІЦЬ. Гл. ЧЫСТА
КАЛЯ ПОСУДУ (пасудку) ХАДЗІЦЬ.
КАМАР НОСАМ НЕ ПАДЛЕЗЕ. Не падкапаешся, не прыдзярэшся, не знойдзеш
няправільнасці. Мы так напішам, што і камар носам не падлезе. Гл. р., Слаўк. Камар носам не
падлезе, а рэвізоры ўбачаць. Тамсама.
Параўн.(у руск.): комар носа не подточит.
КАНЕЦ КАНЦОМ (канцоў). Урэшце, нарэшце, урэшце рэшт.
І ты канец канцом паварушы глуздамі. Мін. Дык ён круціў, муціў, але такі канец канцом мусіў
прызнацца. Ваўк. п., Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Усё ж канец канцоў дадумаліся. Слон. п.,
Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2).
КАНЦЫ ПАДБІВАЦЬ. КАНЦЫ ПАДБІЦЬ. Заканчваць, закругляць працу, якая патрабуе
параўнаўча мала часу, увагі.
Камусь трэба было пайсці і канцы падбіць. Касілі касілкай, а касой каб пападкошваць на
заваротах. Гродз. р., Аз. Лічы, што кончылі лён [ірваць]. Заўтра падаб'ём канцы. Уш. р., Слаб.
У мяне ў бухгалтэрыі да паўдня толькі, я канцы падаб'ю дый паеду, — што [дакументы]
падшыць, што разнесці ў кнігі. Адным словам — падаб'ю канцы і паеду. Уиі. р., Лясн. Аз.
КАПЦЫ ПРЫЙШЛІ каму. Гл. ПРЫЙШЛІ КАПЦЫ каму.
КАРОТКІ ЗАВАРОТКІ. Не хапае сілы (умення, сродкаў), рукі кароткія.
Ты не возьмеш гэтага мяшка: кароткі завароткі! Бял. р., Кл. Куды табе брацца? У цябе кароткі
завароткі. Тамсама.
КАСЦЬМІ БАРАБАНІЦЬ. Вельмі схуднелы.
Бывала блізніцкі шляхчыч [шляхціч] едзе — яны былі такія самыя мужыкі, толькі
ганарыстыя, — конь касцьмі барабаніць, але з набэдрыкамі і гузікамі блішчустымі, аж
зіхацяць. Гл. р., Кл. А ён неяк купіў кабылу — гарга*ра пад вільчык, а касцьмі барабаніць,
такая худая ды сухая. Тамсама. З тае блакады, даражэнькія ды каханенькія, выйшлі слабыя,
касцьмі, дальбог, барабанілі. Гл. р., Слаўк.
КАТОРАЯ ПАРА! Адносна працяглы час, адносна даўно, доўга, позна.
Каторая пара! А іх ні чуткі ні прачуткі. Гл. р., Хал. Гуляю каторую пару, а работа мая не
роблена. Гл. р., Слаўк. Я прыйшла, сяджу каторую пару, а тут і ты следам за дзедам. Гл. р.,
пас. Я. Куп. У Глуску расказвала мне: "Каторая пара ўжо, як бацька іх у Амерыку з'ехаў.
Павыросталі дзеці, пажаніліся, унукаў прычакаліся, а, скажы, ад яго ніякае весткі. Каб дзе
быў, каб яму ўсё добра было, то некалі азваўся б". Гл. р., Вольн.
КАТУ ПА ПЯТУ. З адцен. жартаўл. ці іран. Вельмі малы рост, недаростак.
Ого!.. Ты ўжо вялікі! Ты кату па пяту. Гл. р., Хал. У вашай Даколі збяруцца хлопцы кату па
пяту, — называецца вечарынка!.. Гл... р., Кл. Ён малы, а ты? І ты кату па пяту. Тамсама.
КАЧКІ ПУСКАЦЬ. Гл. ПУСКАЦЬ КАЧКІ.
КЕПІКІ (кпінкі, кепінкі; смехі, смешкі, смешачкі, жартачкі) СТРОІЦЬ з каго. НА
КПІНКІ ПРЫСТАВАЦЬ да каго. Кпіць, здзекліва насміхацца
Дадатковыя словы
зехаў, падабю, падабём
9 👁