Вельмі, кажуць, нарабілі калатушы з немцаў пад Бабруйскам. Абкружылі ды з усякага ўсяго [з розных відаў зороі] як сталі даваць, як сталі даваць! Гл. р., Ад. 3. Пасварыць каго з кім, выклікаць спрэчкі, узаемныя абвінавачванні, стварыць беспарадак у адносінах між людзей. Ён такі! Як дзе толькі асядзе, і наробіць калатушы, усіх на сварку падыме. Адтуль, дзе ён цяпер робіць [працуе], ехалі і заходзілі піць, і кажуць на яго: "Які ж ён дзяркач! Як прыехаў, усіх пасварыў, кругом калатушы нарабіў. Такі ў нас не ўбудзе". Гл. р., пас. Я. Куп. КАЛІ ЛАСКА. Як ветлівы зварот, як ветлівая просьба, ветлівае пабуджэнне: прашу вас, проша. — Жонка каўбасу спякла б. — То можа я? — То спячыце, калі ласка. — Жонка пасцель паслала б. — То можа я? — То пасцяліце, калі ласка. Ваўк. п., з-пад Гн. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). — Дай, кажа, мне, то я паднясу крыху, бо ты ўжо ўтаміўся. — То добра, ка [кажа], наце паднясіце, калі ласка. Слон. п., Студар. (М. Фед., ЛБ, ІІ, 1). — …я табе дзеўку высватаю прыгожую, багатую! — Добра, высватай, калі ласка. Я пашыю чаравікі. Сен. п., Ульян. (Е. Рам., БНК). Э, мамка, кажа ён, я да гарэлкі не вотто [не вельмі] лас, а калі твая ласка, дык няхай мой хлопец вып'е. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Падары, гаворыць, служывенькі! — гаворыць: адну аддаў убогаму, асталося дзве....табе адну падаць? — А падай, калі ласка твая! Магіл. п. (Е. Рам... БС, ІV). Калі ваша ласка, то на гэтым вялікі дзякуй скажу. Мін., Камар. КАЛІВА Ў КАЛІВА (ка*ліўца ў ка*ліўца, ка*лівачка ў ка*лівачка). Вельмі добрае і роўнае (пра расліны, пра каласы адной урадлівасці, пра адборнае зерне). Жыта стаіць каліва ў каліва, сцябло ў сцябло. Гл. р., Слаўк. На нашых шырокіх раза*х вельмі ячмень рос. Падгноіш — дык чысценькі, роўненькі. Зірнеш — каліўца ў каліўца. Гл. р., Кл. Вот-бок [ну, скажы, -ыце] урадзіла на балоце [пра пшаніцу]: калівачка ў калівачка. Тамсама. КАЛІ ТОЕ. 1. Няма калі. Калі тое ў ягады ісці! Тут грады дагледзець няма часу, плацця [бялізны] мо' воз сабралася. А ты пра ягады гаворыш. Гл. р., Слаўк. Калі тое гуляць, — за фермаю свету не бачыць; плацяць нішто сабе, дык і ідзе, робіць і робіць. Гл. р., Кл. 2. Позна. Калі тое ў Глуск ехаць, — ужо сонечка на вечар, усё ўсюды пазачынянае будзе. Тамсама. КАЛОМ (колам) СТАНАВІЦЦА. КАЛОМ (колам) СТАЦЬ. Не згінацца (пра ногі, рукі, шыю, спіну) пры стомленасці, захворванні. З самага малку абы прастыў, дык шыя колам становіцца, і не паверне. Гл. р., Кл. Зразу, як праедзеш доўга [за рулём], дык усё цела калом станавілася. Мін. Не ідуць ногі ані: стамілася вельмі. Калом ногі сталі. Навагр. Прастыў, дык не павернецца, колам шыя стала. Гл. р., Ал. Доктар каб паглядзеў. Сяду, дык, дальбог, не разагнуцца, а буду стаяць — сесці не можна. Спіна колам. Гл. р., Н. Жыц. Змерзлася, што аж колам стаіць. Гл. р., В. Ой, бедная ж я! За дзень нарабілася [напрацавалася], што сярэдзіна колам стала. Гл. р., Хал. Пастой пры малатарні, дык і ты колам станеш. Гл. р., пас. Я. Куп. Язык колам стане. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Ногі колам сталі. Тамсама. Брэшаш...! Няхай табе язык колам стане. Тамсама. КАЛОЦЬ ВОЧЫ. Гл. ВОЧЫ КАЛОЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, зброі
9 👁