чалавека ёсць кавалак хлеба, дык гэта ж мала! "Масквіча" яму ці якое ліха трэба! Дзярж. Ён і небагаты быў, але не наракаў на бога: гараваў, меў кусок хлеба, нікога не крыўдзіў, ніякага ліха ў яго не было на сэрцы, от ён і шчасліва жыў. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). КАДУК НЕ БЯРЭ каго. Гл. ЧОРТ (кадук) НЕ БЯРЭ каго. КАЗАНАЯ КАЗКА. Не раз чутае (гаворка, размова, наме*р, план, просьба) і не вартае ўвагі. І. Насовіч падае куды вузейшае значэнне: адмова на беспадстаўную, не раз паўтораную просьбу. (І. Нас., СБП). Абрыдала мне гэта казаная казка. Баран. р., Кут. Як твой Федзя рабіць будзе, хай сам думае і сам робіць, а я слухаць, далібог, не хачу: гэта ўжо даўно казаная казка. Малад. р., Бак. КАЗАНЬ КАЗАЦЬ. З адцен. дакору. Казань — пропаведзь у касцёле. 1. Гаварыць працягла, доўга, аднастайна і дакучліва. Як стаў казань казаць — на ўвесь вечар. Докш. Ты вечна сваю казань кажаш. Тамсама. Пачне казань казаць, што аж нудна стане. Тамсама. 2. Гаварыць абы-што, гарадзіць. Перастань ты сваю казань казаць, надаела ўжо слухаць. Докш. р., Пустас. (Матэр. для сл.). Ды яго ж слухаць — не дай божа! Як стане казань казаць, як стане абы-што верзці, дык аж агоркне табе. А ты і слова яму не скажы. Малад. р., ст. Уша. КАЗАЎ ТОЙ. Гл. ЯК ТОЙ КАЗАЎ. КАЗУ ПАСВІЦЬ. З адцен. іран. Адставаць на працы ад каго, цягнуцца ззаду. Ды якая ты работніца? Ты ж вечна на жніве казу пасеш, дзе хто жне, а ты ззаду. Крыч. р., Губ. Маладая, а на пастаці казу пасе. Тамсама. Арыначка казу пасець, а Іванка абед нясець. Крыч. р., Губ. (З народнай песні). Такая з цябе ўмелая, заўсёды казу пасеш, — ці палолі, ці жалі. Чэрык. Лена сёння, знай, казу пасе, снапоў, можа, на дзесяць [адстала]. Крыч. р., Каран. Параўн. (ва ўкр.): пасти задніх. Параўн. (у руск.): плестись в хвосте. КАЛАТУШЫ НАРАБІЛАСЯ. 1. Разгразілася (вуліца.дарога), І машыны і тавар [жывёла], дык што так нарабілася калатушы — не прайсці. Гл. р., Кл. 2. Сваркі, нязладжанасць, нязгода (у калектыве, сям'і, групе). Нешта ў школе калатушы нарабілася. Так дружна былі, а то перасталі ладзіць. Каб хіба новага [настаўніка] куды перакінулі. Ці не ён абгаварыў усіх. Няхораша, каб у настаўнікаў ды сварыліся. Неяк так не было ніколі. Гл. р., Кл. КАЛАТУШЫ НАРАБІЦЬ. Калату*ша — 1) гразь; 2) зацірка; 3) беспарадак. Гл. р., Кл., пас. Я Куп. 1. Размясіць, разгразіць (дарогу, вуліцу, двор, пагон). Машыны што так вуліцу разгрузілі!.. Па ўсёй вуліцы калатушы нарабілі. У вас стала — і прайсці няма як. Гл. р., пас. Я. Куп. Таварам [на прагоне] калатушы нарабілі. Гл. р., Кл. 2. Разбіць, змясіць, ператварыць што, каго ў калатушу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
10 👁