ІСЦІ Ў ПРЫМЫ. Гл. ПРЫМАЦЦА (прыставаць, ісці) У ПРЫМЫ.Рознымі спосабамі,
прыёмамі, шляхамі, заходамі (спрабаваць зрабіць што, падысці да каго, схіліць каго да
нейкага кроку).
І ТАК І СЯК.
Прабаваў і так і сяк — ані спосабу ног дастаць. Ваўк. п., з-пад Свісл. (М. Фед., ЛБ. ІІІ, 2). Не
хацеў, каб Кузёмка меў такую жонку, але нябожчыца, мая баба, — светлы ёй рай, — пачала і
так і сяк гаварыць дый угаварыла. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Я і так, я і сяк знарок
зневажаю яго або кляну, а ён хоць бы што, маўчыць бы вады ў рот набраўшы. Тамсама.Як
дадатак, калі кажуць пра багацце нейкага прадукту (мяса, рыбы), пра багацце пачастунку.
І ТАК КАВАЛКАМІ (кускамі).
На вяселлі ўсяго было: і паранае, і смажанае, і так кавалкамі. Карэл. р., Лукі. У мае дачкі
рыбы як дроў. Якое хочаш: і смажанае, і варанае, і так кускамі. Гл. р., Кл. Зае*дзь — за госця
прымуць. Як нідзе нагасцю*ешся, будзе табе і смажанага, і варанага, і так кускамі. Тамсама.
Што толькі душа прымае: і яечня, і студзень, і мача*нне; тут сырое, смажанае і так кускамі.
Тамсама.Як сцверджанне адсутнасці, невыканання.
І ТО НЕ.
Хаця б цурка дроў было — і то не. Бял. р., Кл. (Матэр. для сл.). Мой нічогачка не згатуе.
Гатаванага з печы дастаць — і то не. Мін. р., Вос.Пра такое развіццё [гародніны — бурака,
радыскі,. рэдзькі], пры якім з'яўляецца ствол і кветкі [пры гэтым звычайна двухгадовая
расліна развіваецца, як аднагадовая].
ІСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол). ПАЙСЦІ Ў СТОЛЬ (у ствол).
Уся мая рэдзька пайшла ў столь. Гл. р., пас. Я. Куп. Мусіць, насланнё якое ці мо' пара* такая,
што які год ідзе ў столь. Гл. р., Кл. У нас кажуць, трэба берагчы, каб не падмерзлі высадкі,
тады ў столь не ісціме. Гл. р., Баян. Сама радыска не расце, а толькі ў столь пайшла. Люб.
Бачылі, мама, як мая рэдзька — проста ўся чыста — у столь пайшла? Гл. р., пас. Я. Куп.
Пайшло ў ствол. Мсц.Гл. У ТАНОК ІСЦІ (хадзіць). Не хацець нават глядзець на каго, што,
бачыць каго, што; поўнае ігнараванне.
ІСЦІ Ў ТАНОК.
І (ані) У ТОЙ БОК НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ.
Кажу яму: так і так. А ён, мае родненькія, мае каханыя, і ў той бок не глядзіць. Гл. Да
салдатаў [да службы ў салдатах] гуляў з ёю. А прыйшоў — і ў той бок не глядзіць. Тамсама.
Не купуе [купляе] хусток, ані стужок, ані пацерак, ані ў той бок не глядзіць ды ўсё хамуты,
капузы*, уздэчкі, пасвісцёлы і ўсё мужчынскія рэчы таргуе. Слон. п., Студар.
(М.Фед.,ЛБ,1).Гл ЗЛАЖЫЦЬ СМАЛЕНУЮ КАБЫЛУ.
ЗЛАЖЫЦЬ.
ІСЦІ РУКОЮ. ПАЙСЦІ РУКОЮ.
КАВАЛАК (кусок) ХЛЕБА. Пражытак, харч.
Хлопцы пападросталі, усякі сабе на кавалак хлеба заробіць. Гл. р., Зубар. Хай кожын сабе
зарабляе хлеба кавалак. Гл. р., Вольн. Усякаму свой кавалак хлеба. Валож. р., Пярш. Як у
Дадатковыя словы
зяўляецца
8 👁