Пайшлі дзеўкі на свой хлеб. Навагр. (П. Шэйн, БНП, 1962). Гадкоў пяць..., і меншанькі
пойдзе на свой хлеб. Баран. р., Кут. Як пойдзе на свой хлеб — не раскідацьмецца. Люб. І
табе ўжо час на свой хлеб ісці. Малад. р., Радашк.
Гл.: есці свой хлеб.
Гл.: быць на сваім хлебе.
Гл.: свой хлеб.
ІСЦІ (пускацца) НА ХІТРЫКІ.Хітраваць, свядома абманваць.
Дзе розум, а дзе і хітрасць трэба. А як вунь тады? Што ж, каб не пайшлі на хітрыкі? Там бы і
амін ўсёй сям'і быў. Паліцай пра адно, а я — другое. Хіба ж ім праўду казаць? Малад. р., Бак.
А хіба забыліся, як рэзалі лес лучкаўскі? Купец плаціў ад ме*тры [ад метра]. Дык ён з
Хведарам пайшлі на хітрыкі: зверху і збоку метровыя, а ўсярэдзіне кароценькія цялешыкі.
Хто пяць метраў [пяць кубаметраў ставіў за дзень], а ў іх — восем. Гл. р., Кл. А нашто на
хітрыкі ішоў? Тамсама. Дзе б сказаў, як там, дык пусціўся на хітрыкі. Тамсама.Добра
весціся, гадавацца, пладзіцца (пра жывёлу, птушку, пчолы). З даўняга веравання: купленае,
узятае з добрае рукі гадуецца шчасліва, не хварэе, — ідзе рукою, вядзецца, а з ліхой рукі —
не ідзе рукою, не вядзецца. (Ч. Пятк., КДПР).Двое парасятак купіла, і нешта не пайшлі
рукой, — худыя, не хочуць есці. Малад. р., Радашк. Хацела!.. Купіць у Дварэцкіх і каб пайшлі
рукой? Тамсама. Колісь як не пойдзе рукою — карова ці конь, ці што — перапрадаюць, каб
пайшло рукою. Гл. р., Кл. У іх свінні вечна не ідуць рукою. Тамсама. Кармі парсюка мукою
— пойдзе рукою. (БППФ). А як ёй пойдзе рукою, як [калі] лажыцца з курамі, а ўстае з
панамі? Гл. р., Кл. Доўбіку вельмі свінні ішлі рукою. Тамсама. Усё яму ідзе рукою. Ваўк. п.
(М. Фед., ЛБ, ІV).Дзейнічаць насуперак звычаю ці чыйму жаданню, чыёй волі.
ІСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ. ПАЙСЦІ СУПРАЦЬ (проці) ВАДЫ.
Сустракае яго ландар дый кажа: от добры ты хлопец, толькі кепска робіш, што ідзеш проці
вады. — Якое вады? Я ж нанасіў вады на цэлы тыдзень. — Я гавару, што калі чалавек ідзе з
ветрам, то яму лёгка ісці, а калі пойдзе проці ветру, то вецер яго валяе. Сл. п., Бох. (А.
Сержп., КАБСП). Як людзі, і ты з імі. А нашто супраць вады ісці? Малад. р., Радашк. Як усе
так, а ты не так, — ой, цяжка проці вады ісці. Гл. р., Стар.
Параўн. (у руск.): идти против течения.
ІСЦІ (біцца) У ЗАКЛАД. ПАЙСЦІ (пабіцца) У ЗАКЛАД.Закласціся ў спрэчцы.
Не будзь рызыкант такі. Ён ужо ў заклад біцца… Гл. р., Кл. Пойдзем, браткі, на места [горад],
і вам скажу, калі будзе ў мае жонкі вячэра гатова, — і пайшлі ў заклад, бо браты не давалі
веры. Ваўк. п., з-пад Росі (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Так слова па слове — і пайшлі ў заклад.
Тамсама. Адзін пан пайшоў з пастухом у заклад. Тамсама. Раз пайшлі ў заклад тры дактары,
адзін кажа... Сак. п., з-пад Сух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). От і пайшлі тут дзецюкі ў заклад на
гарнец гарэлкі. Сл. п., Маз. (А. Сержп., СРБП). Дурань, што ішоў у заклад. Гл. р., Хал. Хай
пахваліцца, як з тым пабіліся ў заклад, але ніхто не спраўдзіў. Гл. р., пас. Я. Куп. Няма тут
чаго ісці ў заклад. Гл. р., Сымон.
Параўн. (у руск.): биться (побиться) об заклад
Дадатковыя словы
сямі
15 👁