І РУКІ АТРАПАЦЬ (атрэсці).Зусім сцурацца каго, чаго, зусім парваць з кім, катэгарычна
адмовіцца ад каго, чаго.Рабіць з ім? Ці ты не ведаеш? Ты і рукі атрапі ад такое хэўры. Гл. р.,
Кл. "Я і не бачыла, я і не чула, я ведаць не ведаю", — і рукі атрапала. Бач як! Разам усё рабілі,
разам хадзілі, адале [а потым] і рукі ад тае* атрапа*ла. Гл. р., Барб. Як чуць што якое — ён і
рукі атрасе: "Мая хата з краю…" Гл. р., Кл. Спачатку і я хацеў будавацца, а тады падумаў дый
рукі атрос. Малад. р., Клім. Гл. САБАКАМІ ІРВАЦЬ. Гл. СЛЕД ЗАМЯЛО. Ваяваць,
пачынаць ваяваць, пачынаць вайну.
ІРВАЦЬ САБАКАМІ.
І СЛЕД ЗАМЯЛО.
ІСЦІ ВАЙНОЮ. ПАЙСЦІ ВАЙНОЮ.
Нашто так? Нашто адзін на аднаго ідзе вайною? Гл. р., Вольн. І ў чатырнаццатым, і цяпер
[1941 — 1945 гг.] не хто, а Нямеччына вайною пайшла. Тамсама. Як японец ішоў вайной на
расейскага цара — смеху было: малы, а на каго ты лезеш? Карэл. р., Мірат.Плысці з
цячэннем.
ІСЦІ ЗА ВАДОЮ. ПАЙСЦІ ЗА ВАДОЮ. 1.
За вадою лёгка ідзе, а прыгані ты яе [лодку] назад!.. Карэл. р., Ярэм. І плыт за вадою ідзе
добра. Гл. р., Хал. Прывязалі б стары [човен], а самі пераселі б у адзін, за вадою лёгка
пойдуць. Тамсама. Нехта сарваў замок і сапхнуў з берагу, — знайдзі, калі пайшла за вадою.
Тамсама. Юзік казаў, як у Нёмане: за вадою [на лодцы] без вясла лёгка ідзеш, а проці вады і
вясло не вясло. А ў нас хоць як гані. Гл. р., пас. Я. Куп.Ісці за вадою — рабіць, дзейнічаць без
разважання, не думаючы; не кіравацца сваімі, самастойнымі разважаннямі; не ўлічваць, што
будзе ў выніку дзеянняў, учынкаў.
2.
За вадою пойдзеш, да дабра не дойдзеш. Мін. р., Чуч. Як гэта за вадой ісці? За вадой
пойдзеш, дык не вернешся. Мсц. р., Кр. Г.
Параўн. (у руск.): плыть по течению.
ІСЦІ НА ДАБРО. ПАЙСЦІ НА ДАБРО. 1.Наладжвацца, ісці (пра справы) на лад.
Пасварыліся, што расходзіліся, хацелі распісацца [скасаваць шлюб], але цяпер пайшло на
дабро. Мін. р., Угл. Колісь, мае дзеткі, жылі вельмі пагана. Але як пайшло на дабро, то і ўсе
мае дзеці вы*жылі. А дзед памёр, як была гражданская [грамадзянская] вайна. Нараўл. р.,
Верб. (Хрэстам). Дужэць, здаравець, папраўляцца.
2.
Не спаў сутак трое, кідаўся надта. А гэта заснуў. Ноч усю спаў і цяпер спіць. Мусіць, пойдзе
на дабро. Мін. р., Слаб. Ісці на карысць, на здароўе.
3.
Як каму: каму піва на дабро ідзе, а каму — і чаркі не вып'еш. Мін.Пачынаць жыць
самастойна, станавіцца на свае ногі, зарабляць на сябе.
ІСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ. ПАЙСЦІ НА СВОЙ ХЛЕБ
Дадатковыя словы
выпеш
17 👁