падабрала. Тамсама. І парашынкі падабраў. (І. Нас., СБП). І крошкі пабраў. Палес. (М. Фед.,
ЛБ, ІV). Увесь-увесь бацечка, і крошкі пабраў. Гл. р., пас. Я. Куп. І капелькі пабраў. Ваўк. п.
(М. Фед., ЛБ, ІV).З адцен. іран. І. Насовіч: кажуць пра беспадстаўную надзею. І лапкі
палажыў — вельмі паспадзяваўся. (І. Нас., СБП). І лапкі палажыў — занадта паспадзяваўся,
перабольшыўшы права на чыюсьці ласку, апе*ку.
І ЛАПКІ ПАЛАЖЫЦЬ!
На рыбу разам схадзілі, дык і лапкі палажыў! Вельмі трэба ты яму!.. Гл. р., Кл. Я такіх не
люблю. Зрабі яму дабро, дык і лапкі паложыць. Тады ўжо табе, знай, у вочы зазірае. Асіп.
(ані) БЛІЗКА! 1. Ні ў якім разе, ні за што, поўная нязгода.
І НІ
Хацелі, каб сталаваўся ў іх. Дык ён нічога, а жонка — і ні блізка! Сл. р., Шышч. Нашага
[старшыню калгаса] хацелі перакінуць, але нашае праўленне і ні блізка! Кап. р., Ванел.
Прасілася пад'ехаць, ды ён ані блізка! Чэр. Як ігнараванне.
2.
Ён і вельмі каля яе [увіхаецца, заляцаецца], а яна і ні блізка, і глядзець не глядзіць. Пух. р.,
Хід. Хацела, каб зладзілі. Я і кажу: ці трэба вам сварыцца? Дык і ні блізка. Гл. р., Кл.
Параўн. (у руск.): ни в какую, ни за что.
І НЕ ЖЫЎ.З адцен. дакору. Жыць не можа (хтосьці, калі ён не атрымае чаго, калі не будзе
задаволена яго пажаданне, калі не здзейсніць задуманага).
Ось раз сустракае тую гожую дзяўчыну. Дык як убачыў, дык і не жыў! З першага погляду так
закахаўся, што і жыць без яе не мажэ [не можа]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
Схадзіў неяк на вечарынку, агледзеўся, што ў хлопцаў касцюмы — дык і не жыў: хаць [хоць]
трэсні, хаць лопні, але купі і яму такі дарагі. Гл. р., пас. Я. Куп. Не абма*ніць — і не жыў.
Навагр. р., Падкас.Гл. ЯК НЕ ЛЫСЫ.Гл. НОСУ НЕ ЎБІЦЬ. Часам, калі, у некаторых
выпадках.
І НЕ ЛЫС.
І НОСУ НЕ ЎБІЦЬ.
ІНШЫ РАЗ, ІНШЫМ РАЗАМ.
У мяне іншы раз так галава баліць, што, здэцца [здаецца], во-во звар'яцею, во-во на сцяну
кінуся. Мін. р., Раг. Як да году, — іншы раз поўна ў лесе [грыбоў], а сёлета не вельмі што.
Малад. р., Удр. Іншым разам уздумаюць і прышлюць якую сотню мне на абходак. Мін. р.,
Відаг. А іншым разам мне лепш аднаму, без хаўрусу, у грыбы ісці. Малад. р., Радашк.каму.
Усё — і прытулак, і сяброўства, і блізкасць.
І ПЕЧКІ І ЛАЎКІ
Разгледзеўся ён каля агню, ажно гэта хлопцы з яго вёскі. От ён і пытае ў хлопцаў, ці не
ведаюць яны, што ў яго робіцца дома, як там адна жонка спраўляецца з гаспадаркаю. — А
якое ёй ліха, — кажуць хлопцы, — як цябе не было, дык дзяк зрабіў там і печкі і лаўкі. Сл. п.,
Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Яго там і печкі і лаўкі. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
Параўн.: і седала і едала
Дадатковыя словы
зваряцею, падехаць
14 👁