Так лёгка жыцця свайго не пражывеш. Ці раз трэба пакруціць галавой. Баран. р., Гарадз. Той — ці чуеш! Умее круціць галавою, з ім не справішся, ён не захоча з сабою браць нікога з вас. Пух. р., пас. Я. Куп. Кручу галавою і я, а што з таго круцення? Тамсама. Бывала, калі ўжо ніхто не зробіць, то бягуць. Ён пакруціць галавою ды калі нічога не зробіць, дык ужо ніхто не парадзіць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). Папаўся, то пакруціў галавою, дзесятаму закажа не брацца за спекуляцыю. Гл. р., Дубр. Круці яшчэ мазгамі. Слон. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Параўн. (у руск.): шевелить (прикидывать) мозгами. КРЫВОЕ КОЛА. З адцен. асудж., пагардл. Праціўны, упарты, які сваімі ўчынкамі, паводзінамі ганьбіць, пляміць сам сябе, робіць супраць сябе. Можна меркаваць, што "крывое кола" — "усечанае", скарочанае выслоўе "Крывое кола на сябе бруд (балота) кідае". (БППФ). Бацька такі быў, і ён такое крывое кола: на каго злуе, а сабе блага робіць. Мін. р., Дзехн. Вечна ты дзярэшся няма за што, усё напроці каму, а яно ўсё на цябе. Не будзь такое крывое кола. Лаг., аўтавакзал. КРЫЖАВАЯ ДАРОГА (крыжавыя дарогі). Ростані (на ростанях). Выйшлі яны ў поле, дзе крыжавая дарога. Рагач. п. (Е. Рам., БС, ІV). А! Там, дзе крыжавыя дарогі… Узда.   КРЫЛОМ (крылейкам, крылечкам) АХІНУЦЬ (атуліць). З адцен. пяшчотл. Прытуліць, сагрэць пяшчотаю, ласкаю. Хадзі, мая лябёдачка [да маленькай дачушкі], мая ты ле*бедка, змерзла, е*стачкі нахацелася!.. Хадзі ж хуценька, я цябе крылечкам ахіну. Гл. р., Кл. Што табе даць? Хоць чаго? Накармлю і крылейкам атулю. Тамсама. КРЫЧМА КРЫЧАЦЬ. Вельмі моцна і несціхана крычаць. Усенькую ноч крычма крычала. Мо' і на хвілінку не сунімалася. Малад. р., Радашк. Біліся, біліся, а потым чалавек упаў на зямлю і давай крычма крычаць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІ, І). Як пана чэрці галілі, то пан крычма крычаў. Слон. п., з-пад Моўч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ. 2). КРЭПКАЯ ГАЛАВА. Гл. МОЦНАЯ (крэпкая) ГАЛАВА. КУДЫ ВІДА (від). Хто куды, у розныя бакі (бегчы, уцякаць, разбягацца і г. д.). Паперліся куды віда. Сл. р., Трухан. Як застралялі, дык мы куды віда. Тамсама. З тых пор раі* сталі ўцякаць куды від. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). А... паны... бягуць куды від. Тамсама. Мы паўцякалі куды віда. Уздз. р., Цепл. (Хрэстам.). Параўн. (у руск.): кто куда. КУДЫ (дзе) ВОЧЫ ГЛЯДЗЯЦЬ (нясуць). КУДЫ (дзе) НОГІ НЯСУЦЬ. КУДЫ НОГІ ПАНЯСУЦЬ. Не выбіраючы шляху, дарогі, куды папала; без мэты. Лепш я іх пражану [праганю], няхай ідуць, куды іх вочы панясуць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Пайшоў, дзе вочы панеслі. Тамсама (М. Фед., ЛБ, ІV). Ідзі туды, куды цябе будуць вочы несці. Клім. п. (Е. Рам., БС, ІV). Сваю хату прадалі і ішлі туды, куды будуць вочы несці. Тамсама. Забрала яна свой клуначак, выйшла на бераг дый пайшла куды вочы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁