глядзяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Убачылі людзі, спалохаліся ды наўцекача*.
Пабеглі ўсе куды вочы глядзяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Пайду, дзе мяне вочы
панясуць. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІV). Пайшоў, дзе вочы панеслі. Тамсама. Як
стрэляць, дык бегчыме куды ногі панясуць. Гл. р., Хал. Тава*рына, мой ты браце, і тая ўсякая
бывае. Адно грызе і грызе, з чарады не выйдзе, дзень пасеш — што і на вочы не нойдзе. А
другое, халера такая, наставіць рогі і ідзе куды ногі нясуць. Ногі адаб'еш за дзень. Гл. р.,
Баян. Яны ўцякаюць куды ногі нясуць. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).
КУДЫ НОГІ ПАНЯСУЦЬ. Гл. КУДЫ (дзе) ВОЧЫ ПАНЯСУЦЬ.
КУЛАКОМ (уцірацца) УЦЕРЦІСЯ. Гл. УЦІРАЦЦА КУЛАКОМ.
КУРНУ (курню) ВЕСЦІ (завесці). Гл. ВЕСЦІ КУРНУ (курню).
КУРЭЦ АД ЛАПЦЯ. З адцен. іран. ці жартаўл. Вельмі малы.
Злавіце таго курца ад лапця. Мсц. А дзе ваш курэц ад лапця? Тамсама.
КУСАЦЬ (сябе) ЗА ЛОКАЦЬ (локці). Гл. ЗА ЛОКАЦЬ (локці) (сябе) КУСАЦЬ (грызці).
КУСОК ХЛЕБА. Гл. КАВАЛАК (кусок) ХЛЕБА.
ЛАВІЦЬ РЫБУ Ў МУТУ. Гл. У МУТУ РЫБУ ЛАВІЦЬ.
ЛАД ЗРАБІЦЬ (рабіць). Гл. РАБІЦЬ ЛАД.
ЛАЖЫЦЦА ПЛАСТАМ. Гл. ПЛАСТАМ ЛАЖЫЦЦА.
ЛАЗНЮ ДАСТАЦЬ. Гл. ДАСТАЦЬ ЛАЗНЮ.
ЛАСКУ ЗРАБІЦЬ каму. Гл. РАБІЦЬ ЛАСКУ.
ЛАСКУ ПРЫМАЦЬ. ЛАСКУ ПРЫНЯЦЬ. Як ветлівыя запросіны на пачастунак,
пагасцяваць.
Ну як жа ж? Трэба ж у хату зайсці, хоць ласку прыняць зайдзіце. Уш. р., Арэх. Хай сабе і елі
дома, а ў нас, ну, хоць прыміце ласку, хоць прысядзьце з намі, хоць маленькую вазьміце. Уш.
р., Лясн. Аз. Ну, то хоць ласку прыняць зайдзіце. Малад. р., Радашк. Сядайце, прыміце ласку.
Віл. р., Раёўка.
ЛАСКУ РАБІЦЬ каму. Гл. РАБІЦЬ ЛАСКУ каму.
ЛАТА НА ЛАЦЕ (лапік на лапіку, лапінка на лапінцы). Вельмі зношаная і падраная, уся
на латах (вопратка).
Адзежа тая абдзёртая, лата на лаце. Ваўк. п., з-пад Шыл. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Лата на лаце,
шва не знаці. (БППФ). Сярмяга — лата на лаце была, усё дабро пагарэла. Чашн. (П. Шэйн,
БНП, 1962). Ведама пасля вайны: адзежа лапік на лапіку, на ногі, хоць плач, не было чаго
набуць. Мсц. р., Зар. Зараз абдзіраных людзей няма. Бывала жабракі хадзілі, ды такія, што на
іх лапінка на лапінцы. Навагр. р., Любча.
ЛАТАМІ (рыззем) ТРЭСЦІ. 1. Бедна жыць, хадзіць у падранай вопратцы.
Хто латамі трос, а каму ўсяго па горла. Гл. р., Кл. Бацькі рыззем трэслі, а вам цяпер няма чаго
бе*дніцца. Гл. р., Хал. Латамі трасе, а апошняе на гарэлку нясе. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
2. Наўмысна паказваць беднасць
Дадатковыя словы
адабеш
9 👁