Яна, як толькі хто свой зойдзе, дык і трасе латамі: Пашкадуйце яе… Гл. р., Хал. Гл.: Ры*зы ды латы. ЛАХІ ПАД ПАХІ. Вельмі паспешліва, з вялікім паспе*хам, нядоўга збіраючыся (пабегчы, уцячы, кінуцца ўцякаць). Лахі пад пахі і пайшлі. Гл. р., Вольн. Як толькі да яго дайшлі, што трэба брацца і яму, дык лахі пад пахі ды дзёру даў. Мін. р., Засл. Лахі пад пахі ды даў драла. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гл.: ша*ркі на ба*ркі. ЛЕДЗЬ (чуць) ДУХІ ПЕРАВОДЗІЦЬ. Ледзь здыхваючыся, не могучы дыхаць (пра шпаркі бег, цяжкую хаду). Так цяжка было несці, што ледзь я духі пераводзіла. Малад. р., Радашк. Бягуць мужыкі, чуць духі пераводзяць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ЦЯГНУЦЬ. ЛЕДЗЬ (чуць) НОГІ ПРЫЦЯГНУЦЬ. Ледзь ісці, ледзь ногі перастаўляць (пра хаду стомленага чалавека). Ідзе шляхам ды чуць ногі цягне, утаміўся дый у жываце бурчыць, быццам там бубняць трывогу. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Дачка нішто [някепска] жыве, а матка ўжо ледзь ногі цягае, састарэла і саслабела. Мін., Камар. Ледзь ногі цягнеш, а сварыцца і не еўшы кідаешся. Малад. р., Радашк. Згаладаўся ў блакадзе, абдзёрся, ледзь ногі цягне. Гляджу, хто ідзе так? Пазнаць не магла. Малад. р., Заг. Я іду, іду. На сонечка пагляджу. Думаю, каб як хоць ногі зацягнуць дадому. Гл. р., Дубр. А з лагеру [з часоў апошняй вайны] ледзь-ледзь ногі прыцягнуў. Малад. р., Клім. Ягад багата, але вельмі далёка, чуць ногі прыцёг. І ўсе патаміліся. Гл. р., Стар. Хоць як каб сам ногі зацёг [зацягнуў], а 'шчэ несці? Гл. р., Кл. І так умардаваў каня, што той насілу ногі прыцёг. Гом. п., Бел. (Е. Рам., БС, ІV). Малады, здаецца, здаровы, а з касьбы толькі чуць ногі цягне. Асіп. р., Вяз. А ён наастатку ідзе сагнуўшыся, ледзьве ногі цягне. Ваўк. п., Астр. (М. Фед., ЛБ, ІV). ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ каму. Назойліва прыставаць, дакучаць. А чы [ці] ажаніўся б ты? — Хоць зара [зараз]. — А ўмееш пацеры? — Не лезь у вочы. Ваўк. п., Дварч. (М. Фед., ЛБ, ІІІ). Годзе яна з тых часоў [з таго часу] лезці гаспадару ў вочы. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП). — Уставай, міла, прынёс табе мёду! — Не лезь ты мне ў вочы — галоўкі не зве*ду. Гродз. п., Лаша (Р. Шырма, БНП). А перастань ты лезці ў вочы, заладзіў: "Простая дарога, крывая дарога!" Якою хацеў, такою ішоў. А ты ідзі, якою ты хочаш. Гл. р., Стар. Ты ў вочы не лезь! Тамсама. Гл.: сляпіцаю лезці ў вочы, гл.: асакою скакаць у вочы. ЛЕЗЦІ СЛЯПІЦАЮ Ў ВОЧЫ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ СЛЯПІЦАЮ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. ЛЕЗЦІ Ў ВЯРОЎКУ. Гл. У ВЯРОЎКУ ЛЕЗЦІ. ЛЕЙЦЫ ПАПУСКАЦЬ (папусціць). Гл. ПАПУСКАЦЬ ЛЕЙЦЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁