ЛЁГЕНЬКІ ПЕТРАЧОК 1. З адцен. іран. Лёгкі на язык, на абяцанні чалавек. (І. Нас., СБП;
БППФ).
ЛЁГЕНЬКІ ПЕТРАЧОК 2. З адцен. пашаны. Паслухмяны і спрытны чалавек, які ахвотна
дапамагае другім.
Ён тут як лёгенькі Петрачок, дык і яго любяць. Мсц. Хацелі, каб і нявестка была за лёгенькага
Петрачка… Мсц. р., ст. Ход.
ЛЁГКАЯ (добрая) РУКА ў каго. Пра таго, хто прыносіць поспех, удачу, шчаслівы зыход (з
былога веравання; напр., пасля стрыжкі добра, хутка расце воўна, хутка ўзыходзіць і расце
збожжа, пасля аперацыі хутка загойваецца рана). Ч. Пяткевіч: Паляшук верыць, быццам бы
кожны чалавек мае добрую ці кепскую руку (добрая рука, ліхая рука); купленае з добрай рукі
шчасліва гадуецца, не хварэе, а з кепскай рукі — не ідзе рукою, іншы раз гіне або
перапрадаецца. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР).
Тут у нас быў доктар. Дык у [доктара] Кухарэнкі ватэтага [вось гэтага] вельмі лёгкая рука: як
ён зробіць аперацыю — усё добра, як другі хто — мучацца. Гл. Бывала хадзілі прасіць — у
каго лёгкая рука, — каб лёну ці пшанічкі пасеяў. Гл. р., Кл. І ў цябе рука лёгкая. Тамсама. У
Якуба не такая, як у Колі, лёгкая рука: Коля як кальне — і гатова, не страпянецца [кабан].
Малад. р., Радашк. Кіньце, мама! Якая гэта добрая рука? Я не веру, чаму так — у Дварэцкіх
добрая рука, а ў іх нядобрая рука. Малад. р., Радашк. Даўней як купляюць, дык распытацца
трэба, а ці добрая рука [у таго, хто прадае]. Гл. р., Слаўк.
Параўн.: ліхая рука.
Параўн.: ісці рукою.
ЛЁГКІ НА НОГІ (на нагу). З лёгкаю паходкаю; хто можа хутка, многа і без стомы хадзіць.
О! Пастух трэба, каб лёгкі на ногі быў. Адхадзі дзень!.. Гл. р., Кл. Дарашовы ўсе нейкія лёгкія
на ногі. Тамсама. Міхалю пад семдзесят, а 'шчэ, бач, які лёгкі на ногі. Тамсама. А што
такому лёгкаму на ногі схадзіць да Глуска?! Тамсама. Хто лёгкі на нагу? Трэба збегаць у
Ра*фалаў. Бял. р., Кл.
ЛЁГКІ НА СЛОВА (на язык). З адцен. асудж. Пра таго, хто не ўзважвае свайго слова, хто
схільны да балбатлівасці, да хуткіх абяцанняў.
Ён такі, што лёгкі на слова, а рабіць яму цяжка. Малад. р., Радашк. Каця ў іх вельмі лёгкая на
слова. Гл. Не будзь такі лёгкі на язык, то лепей табе будзе. Мін. р., Шап. Вельмі ж лёгкая на
язык тая баба, у іх [на кватэры] вам не ўбыць. Гл. р., Стар.
ЛЁГКІ ХЛЕБ. Жыццё на лёгкай працы, без клопатаў, турбот, без напружання сілы.
Не будзь разумнейшы за каго. Усё глядзіш, каб знайсці лёгкага хлеба. Асіп. р., Дубр. Нам з
бацькам цяжка было, дзеці хай разумней за нас жывуць, няхай шукаюць лягчэйшага хлеба. А
гультаю ніякага не будзе. Валож. Пахадзіў у кузню: "Цяжкі хлеб". І шукае лягчэйшага хлеба.
Усё яму каб лёгкага хлеба. А каму цяжэйшы хлеб? Лянуецца!.. Дзе такому толк? Гл. р., Вер.
ЛЁГКІ ЯЗЫК. Балбатлівасць, нястрыманасць
19 👁