У яго лёгкі язык. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). За адзін твой лёгкі язык любіць цябе не будуць:
аднаму адно, другому другое, — як цяля хвастом. Гл. р., Вольн. А ўсё ватэтае [вось гэтае]
нарабілася цераз яе лёгкі язык. Гл. р., Хал.
ЛЁСТАЧКАМІ СЛАЦЬ. Лісліва гаварыць, мякка слаць.
Усё лёстачкамі сцеле. Карэл. р., Лукі. Вельмі ж нешта Соні лёстачкамі сцелеш. З чаго б гэта?
Карэл. р., Крын.
ЛЁТАМ ЛЁТАЦЬ. ЛЁТАМ ЗЛЁТАЦЬ. Вельмі хутка збегаць (з радасці, з жадання як мага
хутчэй збегаць, дагадзіць).
Дасцё грошы, дык Юзя лётам злётае. Мін. р., ст. Радашк. Мае [дзеці] убачаць, што ідуць
хоць адкуль, дык лётам лятуць. У дарозе з Мін. да ст. Уша. Люда? Тая лётам ляціць, а Светка
не вельмі, убачыць і тэпае паволі. Навагр. р., Свіц.
ЛІКУ НЯМА. Вельмі багата, незлічонае мноства.
Колісь зірнеш увосень на возера, дык качак тых чорна, ліку іх няма. Гл. р., Кл. Тры гадкі
вайны, — думала мая старая галава, — ужо і ваяваць няма каму. Аж бач: як пайшлі аднаею
[адною] нашаю дарогаю машыны з войскам, дык тых машын няма ліку. А на ўсякай машыне
мо' па шэсцьдзесят салдатаў. Тамсама. От сонейка схавалася за зямлю, на небе заблішчэлі
зоркі ды толькі [столькі] іх там, што і ліку няма. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП).
Гл.: лічбы не мець.
Параўн. (у руск.): несть (нет) числа.
ЛІСА (лісу, лісіцу) ЗЛАВІЎ (спаймаў). З адцен. жартаўл. Прыпаліў ці прапаліў вопратку
праз неасцярожнасць пры агні; прыпаленыя лапікі маюць падобны да ліса колер.
Чаго толькі колісь на той конніцы [на начлезе] не вырабляюць! А як засне каторы пры агні,
падымецца, аж качаюцца: "Што? ліса злавіў!" Гл. р., Барб. Лісу злавіў. Тамсама (Матэр. для
сл.). Лісіцу спаймаў. (І. Нас., СБП).
ЛІСА ФАРБАВАЦЬ. Быць няшчырым, выкручвацца хітруючы.
Няма чаго тут ліса фарбаваць; ужо калі пасварылася з братам, то так бы і сказала. Карэл. р.,
Лукі. Пайшла да Міці мёду, а ён мне стаў ліса фарбаваць: "...Няма…" А я ж ведаю, што
пераганяў учора. Тамсама.
ЛІСТАМ ПАДАЦЬ. Гл. ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ.
ЛІСТАМ СЛАЦЦА. ЯК ЛІСТАМ СЛАЦЦА. Вельмі дагаджаць каму, вельмі мякка і
пакорна гаварыць. І. Насовіч: кажуць на таго, хто стараецца як толькі можна дагадзіць. (І.
Нас., СБП).
Ён як лістам сцелецца, — такому не давай веры. Мін. р., Лекар. А ты ўжо тут лістам не
сцяліся!.. Няма чаго падлізвацца. Мін. р., Відаг.
ЛІСТАМ СЛАЦЬ. Гл. ПАДАЦЬ (слаць) ЛІСТАМ.
ЛІХА ЗРАБІЦЬ (рабіць) каму. Гл. РАБІЦЬЛІХА каму.
ЛІХА СКАЧА ў кім. З адцен. асудж. Ліха — "чорт", "шаленец". Ліха скача (вытанцоўвае) —
гарэзлівасць, дураслівасць, раздуранасць, схільнасць да нядобрых учынкаў
Дадатковыя словы
фарбаваць:...няма
11 👁