У табе, хлопец, ліха скача. І слова табе не памагае. Гл. р., Кл. Ён і сядзе, дык у ім ліха скача.
Гл. р., пас. Я. Куп.
Параўн. (зусім іншы сэнс у руск.): лихо плясать (отплясывать, вытанцовывать).
ЛІХА ЯГО (яе, іх, вас) ВЕДАЕ. З адцен. непаш., абыяк., дакору. Невядома.
Ліха іх ведае, дзе вашыя паперкі! Гл. р., Сымон. Ліха яго ведае, што яму ўроілася, таму
мужыку. Гом. п. (Е. Рам., БС, ІV). Ліха яго ведае, што ён рабіў. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп.,
КАБСП).
Параўн. (у руск.): черт знает.
ЛІХАЯ ГАДЗІНА. Цяжкі, змрочны час, цяжкае становішча. Параўн.: ліхі — кепскі, дрэнны,
нягодны. Гл. р., Кл., Барб., Байл., Ад.
Не мінула мяне ліхая гадзіна. (М. Фед., ЛБ, ІV). Прыйдзе і на яго калісь ліхая гадзіна. Ваўк. п.
(Тамсама). Каб на цябе, жаўнер, ліхая гадзіна: выраклася мяне ўся мая радзіна. Віл. п., Завід.
(Р. Шырма, БНП, І). Чаго тут ходзіце? Чаму на вас ліхая гадзіна не нойдзе? Няма на вас ліхое
гадзіны. Гл. р., Кл. Пракляне ў ліхую гадзіну. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Калі і пагаворыць, і
пасмяецца, а калі — як на яго ліхая гадзіна нойдзе: слова не скажы, усе не так яму. Гл. р.,
Слаўк.
Параўн. (у руск.): черный день, трудные времена.
ЛІХАЯ (нядобрая) РУКА ў каго. Пра таго, хто не прыносіць поспеху, удачы, шчаслівага
зыходу. З былога веравання.
Гл.: лёгкая (добрая) рука.
ЛІЧБЫ НЕ МЕЦЬ. Вельмі багата, незлічонае мноства.
Адны багаццю лічбы не маюць, другія з голаду падыхаюць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп.,
СРБП, 1911).
Параўн. (у руск.): несть (нет) числа.
Гл.: ліку няма.
ЛОБ У ЛОБ 1. Пра рух насустрач (дзвюх машын, двух чалавек, дзвюх сіл), пра стычку
(дзвюх машын, двух чалавек, дзвюх сіл, якія рухаюцца насустрач).
Дарога вузенькая, а яны едуць лоб у лоб. І сталі. Чуць не стукнуліся. Адзін шофер [шафёр] не
хоча задам ад'ехаць і другі не хоча... Бабр. р., Гарб. Я ж з ім у Асіповічах лоб у лоб сышліся,
дык і слова не сказаў! Асіп. р., Карыт.
ЛОБ У ЛОБ 2. З адцен. непаш. Аднолькавыя (пра дужых рослых людзей).
Немцы ў дэсантнікі падбіралі гадаў, каб лоб у лоб — здаровыя, лёгкія. Асіп. р., Дубр. Дзе нам
з імі сварыцца! Падышлі ўтраіх — высокія ды здаравякі, адзін у адзін, лоб у лоб. Ст. Бераз.
ЛЫНДЫ БІЦЬ. Гл. БІЦЬ ЛЫНДЫ.
ЛЫТКА (лыткі) ЗАКАЛАЦІЛАСЯ (закалоціцца; задрыжэла, задрыжыць; затрэслася,
затрасецца). З адцен. жартаўл. ці іран. 1. Збаяцца, спалохацца, са страху закалаціцца
Дадатковыя словы
адехаць
10 👁