На слове хваліўся, фарсеў, а як толькі — дык і лытка закалацілася. Малад. р., Бак. У паноў аж лыткі затрасуцца, а мароз бяжыць па спіне. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). У нашага [дырэктара] аж лыткі задрыжалі, як пачуў, што едзе праверка. Кап. р., Аксам. 2. Не хапіла змогі, сілы; не па сіле. Мо' і ўзяўся б, мо' і стаў бы за старшыню, але ж ведае сам: лытка задрыжыць. Гл. Паспрабаваў у акадэмію, палез, ажно лытка задрыжэла, на тым і сеў. Тамсама. Параўн.: Не ступай надта шырока: лытка задрыжыць. (БППФ). ЛЮДСКІ ЛЮД. Дружная, з'яднаная грамада [вёска, група людзей], калектыў, што ўмее адстойваць і адстойвае справядлівасць, агульныя інтарэсы [вёскі, групы людзей, калектыву]. Каб на людскі люд, дык яго б з гэтай вёскі вытурылі. Прынялі жыць са свету ў чорную часіну — жыві! Дык не, яшчэ красці стаў. Мін. р., Салом. Была я ў сваякоў, ажно за Ра*дашкавічамі, у Сы*чавічах і на Ву*шы. Дык у гэтай вёсцы, у Ву*шы, да чаго людскі люд! Пры панах не далі ні з кога воласа вырваць, А цяпер і немцу [фашысцкім акупантам] — трасцы з хваробай. Тамсама. ЛЯПНУЦЬ ЯК З ПАСТАЛА. З адцен. асудж. Недарэчы, не да месца сказаць. Пасталы — лапці (поўдзень Беларусі); у некаторых гаворках пасталы — лапці са скуры. Ляпне як з пастала. Сак. п., Жух. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). Калі б змоўчаў, лепш было б. А то ляпнуў як з пастала, што больш і слухаць не слухалі. Гл. р., Слаўк. Ты заўсяды [заўсёды] такі: ляпнеш як з пастала, што слухаць сорам. Акцябр. р:, Ляск. ЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю). ПАЛЯЦЕЦЬ НОСАМ (у зямлю). Упасці, бразнуцца; заараць носам. Выпіў — і лезе борацца. Той грабане — дык ляціць носам у зямлю. Устане — і зноў: "Давай борацца!" Ізноў ляціць носам. Гл. р., Кл. Нездалетны вельмі. І чаго ён такі нездалетнік? Мяшочак той мо' два пуды, а ўзяў — і паляцеў носам у зямлю. Тамсама. МАЕ БЫЦЬ. Павінен быць. Пабачыў хлопец, што дзевачка ад плачу стала такая брыдкая, што аж зірнуць гідка, дый думае: "І гэта яшчэ ма*е быць мне жонка?!" Ды недачаканне тваё! Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). А што з гэтага ма*е быць? Навагр. МАЗГАМІ КРУЦІЦЬ (пакруціць). Гл. КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ (мазгамі). МАК ТАЎЧЫ. 1. Мітусіцца клубком (пра насякомых). Бач, камары мак таўкуць, пацяплела, і парна стала. Гл. р., Кл. Мошкі мак таўкуць. Тамсама. Скача ўсё места [горад], бы мошкі мак таўкуць. Сл. п., Рож. (А. Сержп., КАБСП). Калі камары мак таўкуць — разнягодзіцца. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). 2. Мітусіцца, скакаць (пра дзяцей). Ну і скачаце! Мак таўчаце*. Гл. р., Кл. МАКАМ СЫПАЦЬ (насыпаць). Гл. СЫПАЦЬ МАКАМ. МАЛАДЫ, а (але) СПЕЛЫ. Пра юнака, які рана і паспешліва праяўляе сябе, ставіць сябе як дасведчаны; звычайна ўспрымаецца як нестаноўчая ацэнка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяднаная
8 👁